герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2024


2024 2023 2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2024 •

- 370 гадоў з часу асады i ўзяцця Гомельскай крэпасцi казакамi наказнага гетмана І. Залатарэнкi ў ходзе руска-польскай вайны 1654-1667.

- 235 гадоў з дня нараджэння (1789 - пасля 1836) Дзьячкова І. П., архітэктара, які пэўны час працаваў у Гомелі.

- 235 гадоў з дня нараджэння (1789-1870) В. К. Сазонава, вядомага мастака XIX ст., ураджэнца Гомеля.

- 220 гадоў з часу заснавання (1814) ў Гомелi палатнянай фабрыкi (1804) (дзейнічала да 1831 г.).

- 220 гадоў з часу заснавання ў Гомелi духоўнага вучылiшча (1804).

- 215 гадоў з пачатку пабудовы ў Гомелi Петрапаўлаўскага сабора (1809).

- 200 гадоў з часу выдання (1824) «Беларускага архiва старажытных грамат» – першага зборнiка дакументаў па гiсторыi Беларускiх зямель. Падрыхтаваны І. Грыгаровiчам, рэктарам (1820-1829) Го-мельскага духоўнага вучылiшча, пры фiнансавай падтрымцы М.П. Румянцава.

- 200 гадоў з дня наведвання (1824) Гомельшчыны А.С. Пушкiным.

- 195 гадоў з часу атрымання (1829) графам Іванам Фёдаравiчам Паскевiчам-Эрыванскiм звання фельдмаршала.

- 195 гадоў з дня наведвання (1829) Гомельшчыны Т. Шаўчэнкам.

- 185 гадоў з дня нараджэння (1839-1919) З.Ф.Радчанка, фальклары-ста, этнографа, якая склала i апублiкавала «Гомельскiя народныя песнi».

- 150 гадоў з часу заснавання(1874) ў Гомелi Галоўных рамонтных чыгуначных майстэрняў Лiбава-Раменскай чыгуначнай дарогi (зараз вагонарамонтны завод iмя М. І. Калiнiна).

- 150 гадоў з пачатку будаўніцтва (1874) ў Гомелi водаправода.

- 145 гадоў з часу заснавання (1879) запалкавай фабрыкi «Везувiй» у Гомелi (з 1949 г. - Гомельскага фанерна-запалкавага камбiната).

- 135 гадоў з дня завяршэння (1889) пабудовы каплiцы- пахавальнi кн. Паскевiчаў.

- 125 гадоў з дня нараджэння (1899, г. Гомель - 1944), Лізюкова Я. І., удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

- 115 гадоў з часу заснавання (1909) Гомельскай мастацкай студыi iмя Урубеля.

- 115 гадоў з часу (1909) першага сеанса кінематографа, які адбыўся ў памяшканні Чыгуначнай школы.

- 115 гадоў з дня заснавання (1909) Гомельскага губернскага бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (РОСТ).

- 110 гадоў з пачатку дзейнасцi (1914) Дабрачыннага патрыятычнага саюза дапамогi фронту, iнiцыятарам якога была княгiня Ірына Паскевiч.

- 110 гадоў з часу выхаду (1914) літаратурна-мастацкага часопіса «Гомельский театрально-музыкальный вестник» (г. Гомель; 11.07.1914 - 1914).

- 110 гадоў з часу заснавання (1914) фанернай фабрыкi ў Навабелiцы.

- 110 гадоў з часу заснавання (1914) Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча (педагагічны каледж) імя Л. С. Выготскага.

- 100 гадоў з часу адкрыцця (1924) кандытарскай фабрыкі «Прасвет», з 1931 г. – фабрыка «Спартак».

- 100 гадоў з часу наведвання (1924) Гомеля паэтам У.Маякоўскiм.

- 100 гадоў з дня нараджэння (1924-2004) Кацянка Івана Пракофьевіча, былога дырэктара “Гомсельмаша», ганаровага грамадзяніна г. Гомеля (1999).

- 95 гадоў з пачатку будаўнiцтва (1929) Дома камуны (архітэктар Станіслаў Шабунеўскі).

- 95 гадоў з часу заснавання (1929) ААТ «Гомельдрэў».

- 85 гадоў з часу заснавання (1929) Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

- 90 гадоў з часу наведвання (1934) Гомеля Я.Коласам.

- 90 гадоў з часу заснавання (1934) Гомельскага абласнога аэраклу-ба.

- 85 гадоў з часу заснавання (1939) Гомельскага абласнога Дома народнай творчасцi.

- 85 гадоў з часу заснавання (1939) Гомельскага аўтарамонтнага за-вода.

- 80 гадоў з часу заснавання (1944) завода будаўнiчых дэталяў.

- 80 гадоў з часу заснавання (1944) завода па рамонту аўтатрактар-ных i камбайнавых рухавiкоў i вытворчасцi запчастак.

- 80 гадоў з часу заснавання (1944) Гомельскага абласнога iнстыту-та ўдасканалення настаўнiкаў.

- 80 гадоў з часу адкрыцця (1944) Гомельскага скурна-венералагiчнага дыспансэра.

- 75 гадоў (1949) з часу адкрыцця ў Гомелi гарадской iнфекцыйнай бальнiцы.

- 75 гадоў (1949) з часу адкрыцця ў Гомелi першай у рэспубліцы секцыі спартыўнай грэблі.

- 60 гадоў (1964) з часу арганiзацыi ў Гомелi аддзела механiкi палiмераў АН БССР.

- 60 гадоў з пачатку будаўнiцтва (1964) Навабелiцкага камбiната хлебапрадуктаў.

- 60 гадоў з часу заснавання (1964) ААТ «КАРАЛ».

- 55 гадоў (1969) з часу заснавання у Гомелi фабрыкi цацак.

- 55 гадоў (1969) з дня аддкрыцця ў Гомелi абласнога Дома гра-мадзянскiх абрадаў.

- 55 гадоў (1969) з часу аддкрыцця ў Гомелi абласнога Дома ра-ботнiкаў асветы.

- 55 гадоў з часу стварэння (1969) Гомельскай занальнай гiдра-метэаралагiчнай абсерваторыi.

- 50 гадоў (1974) з часу заснавання ў Гомелi вопытна-механiчнага завода.

- 50 гадоў з часу стварэння (1974) Гомельскага вытворча-мастацкага камбiната «Гомельгандальрэклама».

- 50 гадоў з часу стварэння (1974) вакальна-iнструментальнага ан-самбля «Сябры» Гомельскай абласной дзяржаўнай фiлармонii.

- 35 гадоў з пачатку правядзення (1989) у Гомелі фестываля «Славянскія тэатральныя сустрэчы».

- 35 гадоў з дня заснавання (1989) Гомельскага дзяржаўнага маста-цкага каледжа.

скачать софт