880 гадоў (1142) з часу першага ўспамiну ў Iпацьеўскiм летапiсе аб Гомелi (Гомiй, Гомей, Гомiн, Гомь, Гомье) як уладаннi чарнiгаўскага князя Iгара Ольгавiча. |
355 гадоў таму (1667) паводле ўмоў Андрусаўскага перамiр’я Гомель вернуты ў склад Рэчы Паспалiтай. |
250 гадоў таму (1772) адбыўся першы падзел Рэчы Паспалiтай, у выніку якога Гомель быў далучаны да Расiйскай імперыі.
|
245 гадоў таму (1777):
у Гомелi заклалi Гомельскi палацава- палацава-паркавай архiтэктуры 2-й пал. XVIII - сярэдзiны XIX ст.;
прынята рашэнне аб будаўніцтве новага павятовага цэнтра на левым беразе ракі Сож – Навабеліцы.
|
230 гадоў (1792-1852) з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча, беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, археолага, мовазнаўцы, пісьменніка. У 1820-1829 – протаіерэй, цэнзар пропаведзяў хрысціянскага вучэння Беліцкага духоўнага вучылішча, рэктар Гомельскага павятовага і прыхадскога вучылішча. Вывучаў гiсторыю Беларусі, у першую чаргу Гомельшчыны.
|
185 гадоў таму (1837) Івану Федаровічу Паскевiчу-Эрыванскаму рускім урадам падаравана астатняя частка Гомеля з навакольнымi землямі.
|
125 гадоў (1897) з дня назначэння архітэктарам Гомеля Станіслава Шабунеўскага.
|
110 гадоў (1912, Гомель - 1943) з дня нараджэння Бірбраера Яўгена Абрамовіча, Героя Савецкага Саюза. |
100 гадоў таму дзверы адчыніла СШ № 48 г. Гомеля. |
90 гадоў (1932) з часу адкрыцця Гомельскай абласной сухотнай бальніцы.
|
85 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. |
85 гадоў (1937) з дня адкрыцця гомельскага абласнога палаца піянераў і школьнікаў.
|
75 гадоў (1947) з дня зацвярджэння першага пасляваеннага Генеральнага плана аднаўлення і развіцця Гомеля;
з дня адкрыцця аўтобуснага руху, з’яўлення першага таксі.
|
65 гадоў (1957) з дня выхаду кнігі С. М. Лебедзева “Гомель:
краткий историко–экономический очерк”.
|
55 гадоў (1967) з часу стварэння Гомельскага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР;
арганізацыі Гомельскай абласной філармоніі;
з часу заснавання Гомельскім гарадскім Саветам звання “Ганаровы грамадзянін горада Гомеля”.
|
45 гадоў (1977) таму Гомель параднiўся з г. Клермон-Феран
(Францыя);
з дня ўстанаўлення бюста двойчы Героя Сацыялiстычнай
Працы П. О. Сухога.
|
10 гадоў таму званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля»
прысвоена Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу, доктару тэхнічных
навук, заслужанаму працаўніку прамысловасці Рэспублікі
Беларусь, акадэміку Міжнароднай інжынернай акадэміі, з 26
снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм'ер-міністр Беларусі.
|