375 гадоў таму пачалася Антыфеадальная вайна 1648-1651 (у Гомелі ішла з мая 1648 да пачатку восені 1651 г.). |
250 гадоў таму (1773) Гомель стаў цэнтрам аднайменнага павета Рагачоўскага намесніцтва. |
230 гадоў таму (1793) пабудавана Ільінская царква – помнік драўлянага дойлідства. |
150 гадоў таму (1873) праз Гомель прайшла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Прыбалтыку з Украінай. |
150 гадоў таму (1873) узнік пасёлак Касцюкоўка як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі. |
150 гадоў таму (1873) адкрыта царкоўна-прыхадское двухкласнае вучылішча з рамесным ухілам. |
135 гадоў таму (1888) праз Гомель пракладзена Палеская чыгунка, якая звязала поўдзень Беларусі з Расіяй (Брэст-Бранск). |
135 гадоў (1888) з часу заснавання станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава (зараз ТАА "СтанкаГомель"). |
125 гадоў таму (1898) пабудавана Гомельская мужчынская класічная гімназія (зараз будынак БелДУТа). Архітэктар С. Шабунеўскі. |
125 гадоў таму (1898) у Гомелі на р. Сож устаноўлены гідралагічны пост. |
125 гадоў (1898) з дня нараджэння Азрыэля Абрамавіча Жаркоўскага, сакратара Гомельскага савета прафсаюзаў (1918). |
120 гадоў таму (1903) адкрыта павятовая бальніца (з 1919 – гарадская, з 1977 – гарадская бальніца хуткай дапамогі). |
120 гадоў таму (1903) у Гомелі пабудаваны так званы “Дом врача” (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў па вул. Ірынінскай). |
120 гадоў таму (1903) адбыліся велагонкі на трэку пажарнага таварыства – першыя ў Гомелі спартыўныя спаборніцтвы. |
120 гадоў (1903-1987) з дня нараджэння Касых Міхаіла Макаравіча, удзельніка баёў за вызваленне Гомеля, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля. |
120 гадоў (1903) з часу яўрэйскага пагрома ў Гомелі. |
115 гадоў таму (1908) у Гомелі адкрыта прыватная жаночая гімназія М.А. Табалевіч-Федароўскай; заснавана музычна-драматычнае таварыства (дзейнічала да канца 1914).
|
115 гадоў (1908) з часу выдання газеты “Гомельский вестник” (1908-1909). |
110 гадоў (1913) з часу адкрыцця ў Гомелі Фёдара-Ірынінскай вочнай лякарні на сродкі І.І. Паскевіч. |
110 гадоў таму (1913) у Гомелі прайшлі першыя на тэрыторыі Беларусі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні. |
110 гадоў (1913) з дня нараджэння Купцова Сяргея Паўлавіча (у гады Вялікай Айчыннай вайны – сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола), Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля. |
105 гадоў таму (1918) Гомель наведалі Аркадзь Аверчанка (рускі пісьменнік) і Леанід Уцёсаў (эстрадны спявак). |
105 гадоў (1918) з часу заснавання клуба чыгуначнікаў (зараз Палац культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна). |
100 гадоў (1923) з часу заснавання Гомельскай абнаўленчай епархіі. |
95 гадоў (1928) з часу адкрыцця 3-й гарадской клінічнай бальніцы. |
95 гадоў (1928) з часу стварэння Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна. |
90 гадоў (1933) з часу заснавання Гомельскага вінаробчага завода. |
85 гадоў (1938) з часу заснавання Гомельскага падшыпнікавага завода. |
85 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода. |
80 гадоў (1943) з часу стварэння ААТ “Гамяльчанка”. |
65 гадоў (1958) з часу ўтварэння абласнога аддзялення Саюза журналістаў Беларусі. |
65 гадоў (1958) з часу ўстаноўкі на пл. Леніна помніка У. І. Леніну (у сувязі з 40-годдзем БССР). |
55 гадоў (1968) з часу стварэння Гомельскага абласнога тэатра лялек (зараз Тэатральна-відовішчная ўстанова “Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек”). |
55 гадоў (1968) з часу адкрыцця мемарыяльнай дошкі Кунцэвічу Мікалаю Мікалаевічу (у гады Вялікай Айчыннай вайны – камісар 2-га батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння) на будынку тэхнікума чыгуначнага транспарту (з мая 2015 г. – Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»). |
55 гадоў (1968) з часу адкрыцця Гомельскага аэрапорта. |
55 гадоў (1968) з часу адкрыцця ў Гомелі завочнага факультэта Маскоўскага кааператыўнага інстытута (з 1975 – Гомельскі філіял гэтага інстытута, з 1979 – Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, з 2001 – Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі). |
55 гадоў (1968) з часу адкрыцця парка “Фестывальны”. Устаноўлены помнік Вызвалення. Насыпаны курган Славы. |
55 гадоў (1968) з часу адкрыцця ў Гомелі агульнага факультэта Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш» (з 1973 – Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), з 1981 – Гомельскі політэхнічны інстытут, з 1998 – Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога). |
45 гадоў (1978) з часу адкрыцця помніка П.І. Чайкоўскаму. |
30 гадоў (1993) з часу стварэння Таварыства Кірылы Тураўскага. |
30 гадоў таму (1993) Біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прысвоена ганаровае званне “Чалавек XX стагоддзя” мастаку Г. Вашчанку. |
20 гадоў (2003) з часу адкрыцця першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. |
20 гадоў (2003) з часу адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Любенскім мікрараёне. |
20 гадоў (2003) з часу адкрыцця Спаса-Праабражэнскай царквы на беразе Валатаўскога возера. |
20 гадоў (2003) з часу адкрыцця бюста беларускаму паэту Янку Купалу. Яго імя прысвоена скверу. |
20 гадоў (2003) з часу адкрыцця бронзавага помніка княгіне Ірыне Паскевіч. |
20 гадоў таму (2003) быў заснаваны Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр. |