2 верасня - 80 гадоў (1947) з дня нараджэння Ціханава Уладзіміра Аляксандравіча, мастака, члена ГА «Беларускі саюз мастакоў». |
4 верасня - 75 гадоў (1952) з дня нараджэння Шаронава Уладзіміра Уладзіміравіча, паэта, члена РГА «Полоцкая ветвь». |
6 верасня - 110 гадоў (1917, Гомель – 1988) з дня нараджэння Махаўцова (Мохаўцава) Фёдара, мастака, які працаваў у станковай графіцы, акварэлі. |
7 верасня - 15 гадоў (2012) з дня адкрыцця бібліятэкі-філіяла № 4 ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля». |
12 верасня - 75 гадоў (1952) з дня нараджэння Фядотава Аляксандра Іванавіча, мастака, члена ГА «Беларускі саюз мастакоў». |
18 верасня - 40 гадоў (1987) з часу правядзення першага міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод». |
26 верасня - 105 гадоў (1922–2002) з дня нараджэння Пенязькова Дзмітрыя Нікандравіча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля. |
27 верасня - 70 гадоў (1957) з дня нараджэння Ждановіча Мікалая Мікалаевіча, беларускага паэта, празаіка і журналіста, члена ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ГА «Беларускі саюз журналістаў». |
30 верасня - 80 гадоў (1947, Гомель) з дня нараджэння Дзянісенкі Віталя, мастака, які працуе ў манументальным мастацтве, станковым жывапісе, графіцы. |