герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2027


2027 2023 2024 2025 2026
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2027 •

885 гадоў (1142) з часу першага ўспаміну ў Іпацьеўскім летапice аб Гомелі (Гомій, Гомей, Гомін, Гомь, Гомье) як уладанні чарнігаўскага князя Ігара Ольгавіча.

360 гадоў таму (1667) паводле ўмоў Андрусаўскага перамір'я Гомель вернуты ў склад Рэчы Паспалітай.

255 гадоў таму (1772) адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Гомель быў далучаны да Расійскай Імперыі.

250 гадоў таму (1777) у Гомелі заклалі Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, помнік палацава-паркавай архітэктуры 2-й пал. XVIII – сярэдзіны XIX cт.; прынята рашэнне аб будаўніцтве новага павятовага цэнтра на левым беразе ракі Сож – Навабеліцы.

235 гадоў (1792–1852) з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча, беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, археолага, мовазнаўцы, пісьменніка. У 1820-1829 – протаіерэй, цэнзар пропаведзяў хрысціянскага вучэння Беліцкага духоўнага вучылішча, рэктар Гомельскага павятовага і прыхадскога вучылішча. Вывучаў гісторыю Беларусі, у першую чаргу Гомельшчыны.

190 гадоў таму (1837) Івану Фёдаравічу Паскевічу-Эрыванскаму ўрадам падаравана астатняя частка Гомеля з навакольнымі землямі.

130 гадоў (1897) з дня назначэння архітэктарам Гомеля Станіслава Шабунеўскага.

115 гадоў (1912, Гомель – 1943) з дня нараджэння Бірбраера Яўгена Абрамавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

100 гадоў (1927) з пачатку дзейнасці прадпрыемства па перапрацоўцы малака «Мілкавіта».

95 гадоў (1932) з часу адкрыцця Гомельскай абласной сухотнай бальніцы.

90 гадоў (1937) з часу адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

80 гадоў (1947) з дня зацвярджэння першага пасляваеннага Генеральнага плана аднаўлення і развіцця Гомеля; з дня адкрыцця аўтобуснага руху; з'яўлення першага таксі.

70 гадоў (1957) з дня выхаду кнігі С. М. Лебедзева «Гомель: краткий историко-экономический очерк».

60 гадоў (1967) з часу стварэння Гомельскага абласнога аддзялення ГУ «Саюз пісьменнікаў БССР»; з пачатку дзейнасці Гомельскай абласной філармоніі; з часу заснавання Гомельскім гарадскім Саветам звання «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля».

скачать софт