15 гадоў таму (2012) на базе тэлерадыёкампаніі «Гомель» пачала вяшчанне новая радыёстанцыя «Гомель плюс». |
3 лiпеня - 90 гадоў (1937, Гомель) з дня нараджэння Шамяткова Леаніда Аляксандравіча, вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля. |
12 лiпеня - 40 гадоў (1987, Гомель) з дня нараджэння Гралько Маргарыты, спартсменкі (інваспорт, лёгкая атлетыка), заслужанага майстра спорту Беларусі, двухкратнай чэмпіёнкі і сярэбранага прызёра XXII летніх Дэфлімпійскіх гульняў, сярэбранага і бронзавага прызёру XXIII летніх Дэфлімпійскіх гульняў, мнагакратнага прызёру чэмпіянатаў свету і Еўропы. |
14 лiпеня - 100 гадоў (1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён – 2018) з дня нараджэння Штыхава Георгія, вучонага ў галіне археалогіі і гісторыі, даследчыка археалогіі і гісторыі Беларусі VI-XIII стст., гісторыі Полацкай зямлі, вытокаў беларускай народнасці, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі. |
20 лiпеня - 95 гадоў (1932, Гомель) з дня нараджэння Мартынюка Леаніда Уладзіміравіча, кінарэжысёра, лаўрэата ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў. |
21 лiпеня - 80 гадоў (1947, Гомель) з дня нараджэння Кір'янава Барыса Іванавіча, харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі. |