100 гадоў (1927) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Янкам Купалам. |
95 гадоў (1932) з дня стварэння Гомельскага медыцынскага вучылішча. |
1 снежня - 120 гадоў (1907–1943) з дня нараджэння Ландышава Аляксандра Аляксеевіча, удзельніка вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імем названа вуліца ў Гомелі. |
2 снежня - 55 гадоў (1972) з часу адкрыцця Гомельскааа дзяржаўнага цырка. |
10 снежня - 80 гадоў (1947) з дня нараджэння Шкляравай Ніны Нікіфараўны, паэтэсы, члена ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі». |
15 снежня - 110 гадоў (1917–1972) з дня нараджэння Галавачова Паўла Якаўлевіча, генерал-маёра авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза. У Гомелі яго імем названы вуліца, школа, створаны музей. |
19 снежня - 120 гадоў (1907, Гомель – 1938, Іспанія) з дня нараджэння Дворнікава Мікалая Мікалаевіча, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг. Імем рэвалюцыянера названы вуліцы ў Брэсце і Гомелі. На доме, у якім жыў Мікалай Дворнікаў і каля прахадной завода «Гомсельмаш» устаноўлены мемарыяльныя дошкі. |
20 снежня - 65 гадоў (1962) з часу пабудавання на Гомельскім сударамонтна-судабудаўнічым заводзе першага ў Беларусі цеплахода на падводных крылах. |
29 снежня - 15 гадоў (2012) з дня адкрыцця ўніверсальнай спартыўнай залы гульнявых відаў спорта культурна-спартыўнага комплекса РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (спартыўны комплекс «Лакаматыў»). |