герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2023


2023 2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Жнiвень •

11 жнiўня - 100 гадоў (1923-2001) з дня нараджэння Барыса Філіпавіча Калача, Героя Савецкага Саюза, дырэктара СШ № 2 г. Гомеля (1970-1983 гг.).

13 жнiўня - 70 гадоў (1953) з дня адкрыцця бібліятэкі-філіяла №1 імя І. Мележа ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.

16 жнiўня - 95 гадоў (1928) з дня нараджэння Браніслава Пятровіча Спрынчана, беларускага паэта, перакладчыка (працаваў на заводзе “Гомсельмаш” майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты “Сельмашавец”).

18 жнiўня - 75 гадоў (1948) з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Кулеша, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў (з 1996 – выкладчык сярэдняй школы № 8 г. Гомеля, з 2001 – Гомельскага мастацкага вучылішча, у 2008-2012 – у школе мастацтваў в. Лапаціна Гомельскага раёна).

22 жнiўня - 100 гадоў таму (1923) прайшоў агульны гарадскі сход бібліятэчных работнікаў.

24 жнiўня - 65 гадоў (1958) з часу заснавання завода “Гомелькабель”.

29 жнiўня - 125 гадоў (1898, Гомель-1938) з дня нараджэння Нямцова Аляксандра Гаўрылавіча, краязнаўцы, археолага, этнографа.

скачать софт