Привет, Гость

Краязнаўчы каляндар 2022


2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2022 •

880 гадоў (1142) з часу першага ўспамiну ў Iпацьеўскiм летапiсе аб Гомелi (Гомiй, Гомей, Гомiн, Гомь, Гомье) як уладаннi чарнiгаўскага князя Iгара Ольгавiча.

355 гадоў таму (1667) паводле ўмоў Андрусаўскага перамiр’я Гомель вернуты ў склад Рэчы Паспалiтай.

250 гадоў таму (1772) адбыўся першы падзел Рэчы Паспалiтай, у выніку якога Гомель быў далучаны да Расiйскай імперыі.

245 гадоў таму (1777):
у Гомелi заклалi Гомельскi палацава- палацава-паркавай архiтэктуры 2-й пал. XVIII - сярэдзiны XIX ст.;
прынята рашэнне аб будаўніцтве новага павятовага цэнтра на левым беразе ракі Сож – Навабеліцы.

230 гадоў (1792-1852) з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча, беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, археолага, мовазнаўцы, пісьменніка. У 1820-1829 – протаіерэй, цэнзар пропаведзяў хрысціянскага вучэння Беліцкага духоўнага вучылішча, рэктар Гомельскага павятовага і прыхадскога вучылішча. Вывучаў гiсторыю Беларусі, у першую чаргу Гомельшчыны.

185 гадоў таму (1837) Івану Федаровічу Паскевiчу-Эрыванскаму рускім урадам падаравана астатняя частка Гомеля з навакольнымi землямі.

125 гадоў (1897) з дня назначэння архітэктарам Гомеля Станіслава Шабунеўскага.

110 гадоў (1912, Гомель - 1943) з дня нараджэння Бірбраера Яўгена Абрамовіча, Героя Савецкага Саюза.

100 гадоў таму дзверы адчыніла СШ № 48 г. Гомеля.

90 гадоў (1932) з часу адкрыцця Гомельскай абласной сухотнай бальніцы.

85 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

85 гадоў (1937) з дня адкрыцця гомельскага абласнога палаца піянераў і школьнікаў.

75 гадоў (1947) з дня зацвярджэння першага пасляваеннага Генеральнага плана аднаўлення і развіцця Гомеля;
з дня адкрыцця аўтобуснага руху, з’яўлення першага таксі.

65 гадоў (1957) з дня выхаду кнігі С. М. Лебедзева “Гомель: краткий историко–экономический очерк”.

55 гадоў (1967) з часу стварэння Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР;
арганізацыі Гомельскай абласной філармоніі;
з часу заснавання Гомельскім гарадскім Саветам звання “Ганаровы грамадзянін горада Гомеля”.

45 гадоў (1977) таму Гомель параднiўся з г. Клермон-Феран (Францыя);
з дня ўстанаўлення бюста двойчы Героя Сацыялiстычнай Працы П. О. Сухога.

10 гадоў таму званне «Ганаровы грамадзянін горада Гомеля» прысвоена Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу, доктару тэхнічных навук, заслужанаму працаўніку прамысловасці Рэспублікі Беларусь, акадэміку Міжнароднай інжынернай акадэміі, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм'ер-міністр Беларусі.

скачать софт