герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2022


2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Снежань •

95 гадоў (1927) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Янкам Купалам.

90 гадоў (1932) з дня стварэння гомельскага медыцынскага вучылішча.

1 снежня - 115 гадоў (1907-1943) з дня нараджэння Ландышава Аляксандра Аляксеевіча, удзельніка вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.

2 снежня - 50 гадоў (1972) з часу адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага цырка.

10 снежня - 75 гадоў (1947) з дня нараджэння Шкляравай Ніны Нікіфараўны, паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

15 снежня - 105 гадоў (1917-1972) з дня нараджэння Галавачова Паўла Якаўлевiча, генерал-маёра авiяцыi, двойчы Героя Савецкага Саюза. У г. Гомелі ўстаноўлены помнік Герою, яго імем названы вуліца, школа, створаны музей.

19 снежня - 115 гадоў (1907-1938) з дня нараджэння Дворнікава Мiкалая Мiкалаевiча, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Гомелі. У 1929 г. - сакратар камсамольскай арганiзацыi “Гомсельмаша”. У 1937-1938 гг. змагаўся супраць фашыстаў у Iспанii.

20 снежня - 60 гадоў (1962) з часу пабудавання на Гомельскім сударамонтна-судабудаўнічым заводзе першага ў Беларусі цеплахода на падводных крылах.

29 снежня - 10 гадоў з дня адкрыцця ўніверсальнай спартыўнай залы гульнявых відаў спорта культурна-спартыўнага комплекса РУП “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

скачать софт