герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2022


2022
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Жнiвень •

2 жнiўня - 120 гадоў (1902-1951) з дня нараджэння Барыкіна Емельяна Ігнатавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, імем якога названа вуліца ў Гомелі.

2 жнiўня - 85 гадоў з дня нараджэння Тамкова Льва (1937-1997), архітэктара, аўтара шэрагу праектаў забудовы Гомеля і вобласці, заслужанага архітэктара Беларусі.

3 жнiўня - 120 гадоў (1902-1967) з дня нараджэння Кожара Ільі Паўлавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, імем якога названа вуліца ў Гомелі.

8 жнiўня - 105 гадоў (1917) з дня адкрыцця першай дэмакратычнай гарадской думы.

10 жнiўня - 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Дзейча Аляксандра Львовіча (Джад), празаіка, члена ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, члена Саюза расійскіх пісьменнікаў.

13 жнiўня - 70 гадоў (1952) з дня нараджэння Ларыёнава Уладзіміра Сямёнавіча – філолага, педагога, журналіста, краязнаўцы.

19 жнiўня - 75 гадоў (1947, г. Гомель – 2012) з дня нараджэння Міхальчанкі Аляксандра, архівіста, педагога, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, з імем якога звязаны знамянальныя вехі станаўлення і развіцця архіўнай справы і справаводства Беларусі, пад кіраўніцтвам якога распрацаваны першы ў айчыннай гісторыі Закон “Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь”.

28 жнiўня - 75 гадоў з дня нараджэння Барабанцава Віктара Кірылавіча (1947, г. Гомель), жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2001).

30 жнiўня - 105 гадоў (1917, Гомель -1942) з дня нараджэння Барадзіна Цімафея Сцяпанавіча, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка падпольнай групы на фабрыцы “Палесдрук”. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.

30 жнiўня - 55 гадоў (1967) з дня нараджэння Гаўрыловіча Уладзіміра Мікалаевіча, старшыні аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, члена Беларускага саюза журналістаў.

скачать софт