3 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў відэаапытання “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” і фотаакцыі #МойКоласМойКупала.2022 год – Год гістарычнай памяці. Памятаць аб мінулым – значыць аддаваць даніну тым людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праве можна назваць нашых пісьменнікаў-класікаў, галоўных сімвалаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх імёны згадваюцца амаль заўсёды разам. Яны нарадзіліся ў адзін год. І галоўным служэннем свайго жыцця аднолькава выбралі адданасць беларускаму народу і роднай краіне
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа дзяржаўная ўстанова “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” прымеркавала праект “Гонар нацыі”. Яго часткай сталі відэаапытанне “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” і фотаакцыя #МойКоласМойКупала.
Відэаапытанне “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” сабрала шмат прыхільнікаў творчасці класікаў беларускай літаратуры. На гэтае няпростае, нават філасофскае, пытанне адказалі амаль 200 чалавек. Хтосьці, толькі пачуўшы імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа, адразу пачынаў свой адказ са слоў “Спадчына”, “Гісторыя”, “Памяць”, “Радзіма”, “Цяплыня”, “Гонар”. Хтосьці, успамінаючы паэтаў і іх творчасць, казаў, што гэта дзяцінства і нашы карані, гэта энцыклапедыя народнага жыцця і нашага менталітэту, голас і думкі людзей, якія глядзяць на нас з сямейных альбомаў. Янку Купалу параўноўвалі з папараць-кветкай, а Якуба Коласа з хлебам. Усе атрыманыя відэаролікі сабраны
на нашым YouTube-канале.
У сацыяльных сетках падзяліцца радкамі любімага верша з творчасці Янкі Купалы ці Якуба Коласа і атмасферным фотаздымкам, звязаным з імі, можна было у рамках
фотаакцыі “#МойКоласМойКупала”. Усяго было апублікавана каля 800 запісаў. Гэта вялікая колькасць тэматычных пастоў з радкамі з вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа і асацыятыўнымі фотаздымкамі.
Па ўмовах правядзення відэаапытання “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” і фотаакцыі #МойКоласМойКупала не меркавалася выяўляць пераможцаў. Але, убачыўшы вялікую актыўнасць, мы вырашылі ўзнагародзіць некаторых з удзельнікаў.
Пераможцамі відэаапытання “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” сталі:
Дыплом I ступені – Песенка Вераніка Валер’еўна
Дыплом II ступені – Война Вольга Трафімаўна
Дыплом III ступені – Даніс Алена Віктараўна
Заахвочвальны дыплом атрымала Брундукова Арына Максімаўна
Спецыяльным дыпломам за актыўны ўдзел узнагароджана бібліятэка-філіял №15 (загадчык – Новікава Алена Аляксандраўна).
Дыпломамі за актыўны ўдзел у фотаакцыі #МойКоласМойКупала ўзнагароджаны бібліятэка-філіял №14 (загадчык – Максімава Алена Анатольеўна) і бібліятэка-філіял №11 (загадчык – Дземідзенка Крысціна Уладзімірайна).
Удзел у апытанні “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” прынялі і вядомыя гамяльчане. Адзін з іх, паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун, прысутнічаў на мерапрыемстве. Ён падзякаваў за такі вялікі праект, прысвечаны народным паэтам Беларусі, і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу.
Падчас апытання “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас” мы нярэдка атрымлівалі відэаролікі, у якіх людзі расказвалі, што адкрылі творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа праз песні вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Две з іх – “Мой родны кут” і “Спадчына” – госці пачулі ў выкананнні нашых сяброў і парнёраў – хора Гомельскага дзяржаўнага каледжа імя Н.Ф. Сакалоўскага і навучэнкі каледжа Анастасія Кавальчук (канцэртмайстар – Вікторыя Карташова). Упрыгожваннем мерапрыемства сталі таксама і радкі з цудоўных вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно