герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала

140 гадоў таму, 3 лістапада 1882 года, нарадзіўся класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Яго дзяцінства прайшло ў незвычайна прыгожых мясцінах Беларусі – гэта рака Нёман з чыстай крыштальнай вадой, вёска Мікалаеўшчына з вясёлымі, працавітымі і спагадлівымі людзьмі, урочышча Цёмныя Ляды, хутары Акінчыцы, Смольня, Альбуць з маляўнічымі лугамі і цудоўнымі гаямі. Яны пакінулі незабыўны след, які прайшоў праз усю творчасць паэта. Гэты след вядомы пад назвай “родны кут”.

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала


Равеснікам Якуба Коласа быў другі класік беларускай літаратуры – Янка Купала. Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа дзяржаўная ўстанова “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” прымеркавала праект “Гонар нацыі”.

Яго вынікі падвялі на ўрачыстым мерапрыемстве “Жывое слова песняроў маёй Радзімы”.


У рамках праекта “Гонар нацыі” быў падрыхтаваны інфармацыйны рэсурс “Пісьменнікі ў адзін клік”, які дазваляе пазнаёміцца з біяграфіямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, спісам ацыфраваных публікацый і інтэрнэт-рэсурсаў аб іх жыцці і творчасці.

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала



Нашым чытачам мы задалі няпростае, нават філасофскае, пытанне “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?” Напрацягу 6 месяцаў сваімі думкамі ў відэаадказах падзяліліся амаль 200 чалавек. Успамінаючы паэтаў і іх творчасць людзі казалі, што гэта спадчына, родная мова, дзяцінства і нашы карані, гэта энцыклапедыя народнага жыцця і нашага менталітэту, голас і думкі людзей, якія глядзяць на нас з сямейных альбомаў. Янку Купалу параўноўвалі з папараць-кветкай, а Якуба Коласа з хлебам. Усе атрыманыя відэаролікі сабраны на нашым YouTube-канале.












У сацыяльных сетках падзяліцца радкамі любімага верша з творчасці Янкі Купалы ці Якуба Коласа і атмасферным фотаздымкам, звязаным з імі, можна было у рамках фотаакцыі “#МойКоласМойКупала”. Яна набрала больш за сотню ўдзельнікаў, і ўсяго было апублікавана 737 запісаў. Калі перайсці па хэштэгу #МойКоласМойКупала ў сацыяльных сетках, то вы ўбачыце мноства фотаздымкаў беларускай прыроды, якую так мілагучна апісалі ў сваіх вершах народныя паэты.

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала
“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала



У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа напрацягу года прайшлі дзве выставы. Непаўторныя фарбы, знойдзеныя Янкам Купалам і Якубам Коласам для кожнага свайго верша, пастараліся адлюстраваць у сваіх работах выхаванцы народнай студыі выяўленчага мастацтва В.П.Пакаташкіна ДУА “Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”. На выставе “Мелодыя роднага краю” было прадстаўлена 19 лінагравюр па матывах твораў “На полі вясною”, “О, край родны, край прыгожы!”, “Усход сонца”, “Адлёт жураўлёў” і інш.

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала


А на выставе графікі “З вамі лятуць і душа і голас” былі прадстаўлены работы навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа. Дапаўнялі іх урыўкі з твораў беларускіх класікаў.

“Гонар нацыі”. Якуб Колас і Янка Купала


“Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала”, – сказаў некалі Якуб Колас. На наш погляд, нельга ўявіць нашу культуру без двух гэтых асоб.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 2.11.2022
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.