герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Свята «Напісанае застаецца»

5 верасня а 15-й гадзіне ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбудзецца свята «Напісанае застаецца» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, на якім будуць падведзены вынікі віртуальнага конкурса чытальнікаў «Жывая класіка» і гарадскога конкурса мультымедыйных прэзентацый «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар».

У 2017 годзе Беларусь святкуе 500-годдзе беларускага кнігадрукавання – знакавую дату не толькі нашай айчыннай гісторыі і культуры, але і ўсяго славянскага свету. Гарадскія бібліятэкі на працягу года паспяхова рэалізоўвалі праект «Напісанае застаецца», накіраваны на паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

На мерапрыемстве будуць падведзены вынікі двух конкурсаў, якія ўваходзілі ў праект «Напісанае застаецца»: конкурса мультымедыйных прэзентацый «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар» і конкурса чытальнікаў «Жывая класіка».

У конкурсе мультымедыйных прэзентацый «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар» прынялі ўдзел больш за 20 работ. Асаблівая ўвага звярталася на інфарматыўнасць, арыгінальнасць зместу работы, творчы падыход, эстэтычнае афармленне і дызайн.

У 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь быў абвешчаны рэспубліканскі конкурс па чытанню ўслых беларускіх класічных твораў на мове арыгіналу «Жывая класіка». Падтрымалі гэту ініцыятыву і гарадскія бібліятэкі, абвясціўшы віртуальны конкурс чытальнікаў з аналагічнай назвай. За перамогу ў конкурсе спаборнічалі юныя чытальнікі ад 9 да 15 гадоў. Улічвалася глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту твора, артыстызм выканання.

Ролікі з запісамі на конкурс даслалі 60 чалавек. Трэба адзначыць, што самыя папулярныя творы сярод юных чытальнікаў – творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка.

На свяце пераможцы двух конкурсаў атрымаюць дыпломы і падарункі.


Фото: belta.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 1.09.2017
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.