герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Гомель: именные улицы

Алфавитный указатель



Назад к улице

Імя выдатнага класіка беларускай літаратуры (Я.Купала)




Добрая і пачэсная гэта традыцыя—увекавечанне памяці выдатных дзяржаўных, палітычных і ваенныхдзеячаў, дзеячаў навукі, культуры, літаратуры, Герояў Савецкага Саюза ў назвах гарадоў, іншых населеных пунктаў, вуліц і г. д. Мінуць дзесяцігоддзі, стагоддэі, а імёны славутых людзей будуць жыць у гэтых назвах.
У Гомелі э тысяч назваў плошчаў, вуліц, завулкаў, праездаў амапь палавіна носіць імёны вядомых людзей. 34 вуліцы горада названы ў гонар пісьменнікаў і паэтаў. Большасцю гэта імёны рускіх літаратараў, бо перайменаванне вуліц пачалося яшчэ ў 1920-х гадах, калі Гомель не ўваходзіў у састаў Беларусі. А імёны нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў носяць усяго толькі сем вуліц. Не шмат! .
Пра адну з гэтых вуліц і пойдзе гаворка. Яна носіць імя Янкі Купалы. Гэта адна з многіх гомельскіх вуліц, што ўзніклі ў 20-х гадах нашага стагоддзя ў сувяэі з будаўніцтвам аднаго э буйнейшых у той час у нашай краіне завода «Гомсельмаш». Дарэчы, больш падрабязна аб гэтым можна прачытаць у артыкуле «Вуліца імя Піваварава» (гл. «Гомельскую праўду»ад 24 снежня 1994 года). Усе гэтыя вуліцы ўэніклі ў раёне паміж узводзімым заводам і вёскамі Новая і Старая Мільча. Названы ў той час гэтыя вуліцы былі Іншагароднімі, Лінейнымі і г. д. з адпаведнымі парадкавымі нумарамі. Адна з гэтых вуліц з назвай Лінейная ў 60-х гадах пры афіцыйнай перадачы тэрыторый Гомелю была перайменавана і атрымала назву імя Янкі Купалы. .
Працягласць яе 720 метраў. Пачынаецца яна ад вуліцы Дабралюбава і пралягае на захад да перасячэння з чыгункай. Вуліца энаходзіцца далёка ад цэнтра горада, алё мае з ім добрыя зносіны аўтобусным маршрутам № 11. Забудавана яна выключна драўлянымі індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. .
Прадстаўляць імя нашага знакамітага паэта Янкі Купалы (1882— 1942 гт.) няма неабходнасці. Гэта класік беларускай літаратуры, заснавальнік (разам з Якубам Коласам) сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, імя якога вядома кожнаму з нас са школьных гадоў. Можна толькі ад-значыць, што ва ўсіх сённяшніх публікацыях пра Янку Купалу ўпамінаецца аб трагічнай смерці паэта ў Маскве ў 1942 годзе, аднак нідзе не расказваецца, як гэта адбылося. .
Янка Купала бываў у Гомелі некалькі разоў: у снежні 1927-га, у лютым 1930-гадоў саставе брыгады беларускіх пісьменнікаў. У красавіку 1936 года ён выступаў перад гамяльчанамі са сваімі творамі. У нашым горадзе шырока адзначалі 80-, 90- і 100-годдзе пісьменніка.
Гаворачы аб увекавечанні імені Янкі Купалы ў нас у Гомелі, неаб-ходна сказаць, што гэтае імя носіць сёння, акрамя вуліцы, і бібліятэка № 6 (вул. Савецкая, 131). Для гэтага раёна гэта немалая бібліятэка з 30 тысячамі экземпляраў кніг. У бібліятэцы ёсць стэнд, прысвечаны Янку Купалу.

Р. Музычэнка, краязнаўца. Гомельская праўда. – 1996. – 4 верас.

***



Упершыню Купала наведаў Гомель у снежні 1927 года. Другі раз ён прыязджаў на Гомельшчыну ў лютым 1930 года з нагоды правядзення ў рэспубліцы месячніка беларускай культуры. Шчырай і сардэчнай была сустрэча з Янкам Купалам у Хойніках. Сведка гэтай падзеі, пенсіянер А. С. Лявіцкі, адзначаў, што палымяная прамова пісьменніка запомнілася многім. Чытаў Купала і свае вершы. Цёпла віталі паэта і ў Мазыры.
У 1931 годзе Купала зноў пабываў на Гомельшчыне, сустрэўся з байцамі кавалерыйскай часці, якая размяшчалася ў Рагачове. Літаратурныя крыніцы сведчаць, што гэты горад вельмі спадабаўся яму сваёй утульнасцю і чысцінёй. Паэта таксама цікавіла яго гістарычнае мінулае.
У апошні раз Купала наведаў Гомель ў красавіку 1936 года. Ён быў запрошаны на літаратурны вечар, арганізаваны ў Палацы культуры чыгуначнікаў імя У. І. Леніна. Паэт чытаў свае вершы "Вечарынка ў калгасе", "Хлопчык і лётчык", "Алеся", "Лён", а таксама ўрыўкі з толькі што напісанай паэмы "Над ракой Арэсай". Расказаў і аб рабоце першага з'езда савецкіх пісьменнікаў, удзельнікам якога быў. Тады ж Янка Купала наведаў парк культуры і адпачынку імя Луначарскага, абласны краязнаўчы музей, дом адпачынку "Чонкі". Можна меркаваць, што ён пабываў і на магіле свайго пляменніка Леаніда Іванавіча Аўлачынскага, які ў 1920 — 1932 гг. выхоўваўся ў сям'і Купалы, пазней прыязджаў да яго ў Мінск. Аўлачынскі працаваў тэхнікам-будаўніком шашэйных дарог у Гомелі, у 1935 годзе быў накіраваны ў Хабараўск, дзе загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Па хадайніцтву Купалы ён і быў перапахаваны ў Гомелі.
Трэба адзначыць, што класік айчыннай літаратуры быў добра знаёмы з многімі беларускімі пісьменнікамі — ураджэнцамі Гомельшчыны, падтрымліваў з імі сяброўскія адносіны, прысвячаў свае вершы. Так, у красавіку 1910 года ён напісаў верш "Памяці С. Палуяна" як водгук на смерць паэта. Купала гаворыць пра Сяргея Палуяна як пра аднаго з лепшых сыноў сваёй зямлі, называе яго шчырым байцом, адзначае яго талент. Пачуцці паэта поўняцца не толькі смуткам і болем, а і дакорам тым, хто садзейнічаў гібелі маладога барацьбіта "за долю, славу і народ".
У 1921 годзе Купала пазнаёміўся з Міхайлам Грамыкам. Яны зна-ходзіліся ў сяброўскіх адносінах падчас жыцця Грамыкі ў Мінску (да 1930 года), Купала падараваў яму свой фотаздымак з надпісам "Свайму найлепшаму калегу Грамыку са шчырым сэрцам". Грамыка прысвяціў паэту верш "Янку Купалу". Бываў у Купалы дома беларускі паэт і крытык Алесь Дудар. Ён прызнаваўся: "Сярод паэтаў асабліва люблю Купалу, Чарота, Ясеніна і Маякоўскага".
Працоўныя і грамадскасць Гомельшчыны заўсёды з прыхільнасцю адносіліся да літаратурнай спадчыны Купалы, шанавалі імя народнага паэта. У 1925 годзе ў Гомелі быў праведзены агульнагарадскі вечар, прысвечаны літаратурнай дзейнасці песняра, а 28 чэрвеня 1944 года — вечар яго памяці.
У абласной бібліятэцы, раённых і гарадскіх бібліятэках сталі трады-цыйнымі вечары памяці Купалы, кніжныя выставы, канферэнцыі чытачоў па яго творах. У 1928 годзе гомельскія гледачы ўбачылі спектаклі па п'есах "Раскіданае гняздо" і "Паўлінка", у 1937 годзе "Паўлінку" і "Прымакоў", у 1949 і 1953 гадах — зноў неўміручую "Паўлінку"... Пастаноўкі ажыццявілі БДТ-2, тэатр імя Я. Купалы і наш абласны драматычны тэатр. Значнае месца было адведзена творчасці Купалы і ў рэпертуары фальклорна-этна-графічнага тэатра "Жалейка" Палаца культуры аб'яднання Гомельпрамбуд". Кіраўнік тэатра М. Макарцоў паставіў "Беларускі народны вадэвіль", у якім аб'яднаў творы Купалы. Да 100-годдзя з дня нараджэння Купалы тэатр падрыхтаваў спектакль "Сустрэча на кірмашы". Сярод кірмашовага натоўпу гандляроў, скамарохаў, сялян дзейнічалі героі твораў Коласа і Купалы. Мазырскі народны тэатр у 1967 годзе паставіў спектакль "Раскіданае гняздо", праз некалькі гадоў — сцэнічную кампазіцыю паводле вершаў Купалы, а ў 1982 годзе — "Паўлінку".
Дарэчы, вялікі пясняр сябраваў з многімі артыстамі, якія ўвасаблялі ў сцэнічных вобразах яго літаратурных герояў. Несумненна ў кагорце вялікіх майстроў той пары быў наш зямляк Павел Сцяпанавіч Малчанаў — адзін са старэйшын купалаўскага тэатра. У гасцёўні Галубка ў Траецкім прадмесці Мінска можна ўбачыць унікальны фотаздымак Я. Купалы і П. Малчанава, датаваны 1936 годам. Малчанаў паставіў у той жа час у БДТ-2 "Прымакоў". У спектаклі ён сам іграў Максіма Кутаса. Малчанаў нават жыў некаторы час у доме паэта.
Быў знаёмы Купала і з народнай артысткай Беларусі Р. М. Ка-шэльнікавай, таксама ўраджэнкай Гомельшчыны, якая з 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Яна іграла Паўлінку, а таксама Марылю ў "Раскіданым гняздзе".
Увасаблялі вобразы купалаўскіх герояў у сваіх творах мастакі Го-мельшчыны. 100-годдзю Купалы і Коласа прысвечана работа гомельскіх мастакоў-керамістаў В. і П. Феяў "Паэтам". Мазырскі мастак М. М. Пушкар стварыў паводле твораў Купалы цэлы шэраг статуэтак і кампазіцый: "Лявоніха", Тусляр", "Безназоўнае", "Курган", "Папрадухі", "Вячоркі", "Жалейка" і шмат іншых.
()
Клара Бірюковіч. Гомельская праўда. – 2007. – 7 ліп. – С.9

скачать софт