Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымеркавала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая прайшла ў гарадскіх бібліятэках ужо ў адзінаццаты раз. У гэтым годзе акцыя пачала зімовы цыкл праекта да Года народнага адзінства «#МыБеларусьВместе».