герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Сегодня я читаю... Выпуск 31


Праект "Сёння я чытаю..." – выдатная магчымасць у анлайн-фармаце падзяліцца сваім меркаваннем аб прачытаных кнігах. Апошнімі кнігамі, якія мы абмяркоўвалі, былі творы "Аднакурснікі" Івана Пяшко і "Калі трашчыць лёд" Алесі Кузняцовай.

У гэтым месяцы мы прапануем вам выбраць любы твор з кнігі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча "Выбраныя творы".

Сімвалічна, што мы звяртаемся да творчасці Уладзіміра Гаўрыловіча менавіта цяпер, напярэдадні такога літаратурнага свята, як Дзень беларускага пісьменства і ў працэсе правядзення XXI Міжнароднага фестывалю-свята "Славянскія літаратурныя Дажынкі", VIII Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры, народных традыцый "На зямлі Кірылы Тураўскага" і IX Форуму маладых літаратараў "Слова".

Бо менавіта Уладзімір Мікалаевіч – той чалавек, дзякуючы якому на Гомельшчыне зарадзіліся "Славянскія літаратурныя Дажынкі", якія сталі сёння важнай часткай нашага культурнага календара.

Уладзімір Мікалаевіч з'яўляецца членам творчых аб’яднанняў – Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі . Лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. З 2024 года з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Фаліянт "Выбраныя творы" Уладзіміра Гаўрыловіча выйшаў ў 2026 годзе. У яго ўключаны раман "Цяпло маладзіка" і раман-версія "Па веры вашай..." (Нацыянальная літаратурная прэмія).

У творы "Цяпло маладзіка" апісана нямала падзей, якія сапраўды адбываліся на Палессі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

"Па веры вашай..." – твор, падзеі ў якім адбываюцца ў 2020 і 2021 гадах, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў старажытных Тураве, Кіеве і Кракаве, заклікае чытача шанаваць мінулае, каб зразумець сапраўднае, каб клапаціцца пра сваю будучыню і будучыню свайго народа, Айчыны – Беларусі.


Сегодня я читаю... Выпуск 31


"Не, не адна ў яе радасць. Не адна. На самае важнае, дурніца, забылася. Сынок, дачушка, ўнукі. Вось гэта – галоўнае, дзеля чаго жыла і жыве пакуль на белым свеце."
"Цяпло маладзіка"

"Густыя лапіны заснежаных соснаў пераліваліся на сонцы. Крыху далей, на пакручастым беразе Сожа, цалаваліся хлопец і дзяўчына. Кавеньку падалося: гэта ж яны з Галінай, яшчэ зусім маладыя, калі любішся і ніяк не можаш налюбіцца. Уздыхнуў і адначасова ўсміхнуўся сам сабе."
"Па веры вашай"

Свае водгукі дасылайце на электронную пошту gercenka@gorbibl.gomel.by альбо публікуйце ў сацыяльных сетках з адзнакай нашага акаўнта да 25 верасня.

Кнігу вы зможаце знайсці ў ЦГБ ім. А.І. Герцена (Советская, 26) і ў бібліятэках-філіялах нашай сеткі (карта размяшчэння бібліятэк).

Вандруй па кніжным свеце разам з Gercenka!

Сегодня я читаю... Выпуск 31
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: Вчера, 15:03
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.