герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Казкі і краскі


У рамках цыкла мерапрыемстваў і выстаў да 115-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі бібліятэка-філіял № 1 імя І.П. Мележа правяла для вучняў 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 74 г. Гомеля” літаратурна-творчую гадзіну “Казкі і краскі”.

Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Васіля Віткі, падрабязней спыніліся на кнігах “Урокі роднага слова”, “Чытанка-маляванка”, “Азбука Васі Вясёлкіна”.

Школьнікі праслухалі казкі і апавяданні пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны па дадзеных творах.

У творчай частцы мерапрыемства дзеці прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах “Знайдзі адказ па “Азбуцы”, “Шышкі і арэхі”, з задавальненнем выканалі сцэнку па казцы “Вавёрчына гора”.

Казкі і краскі

Казкі і краскі

Казкі і краскі

Казкі і краскі


Тэкст: бібліятэкар Барысенка В.А.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 2.06.2026
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.