герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Канікулы ў цёці Клавы


17 красавіка ў рамках праектаў “Беларускія пісьменнікі – дзецям” і “Кожная пятніца – роднае, сваё” бібліятэка-філіял № 1 імя І.П. Мележа запрасіла вучняў 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 74 г. Гомеля” на гульнявое падарожжа “Канікулы ў цёці Клавы” па аднаіменнай кнізе Алесі Коршак.

У пачатку сустрэчы рабяты коратка пазнаёміліся з творчасцю сучаснай беларускай пісьменніцы Алесі Коршак. Затым школьнікі прайшлі старонкамі кнігі “Канікулы ў цёці Клавы”, праслухалі апавяданні, абмеркавалі іх.

З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у гульнях па матывах сюжэтаў апавяданняў “Прыемная ўзнагарода”, “Куды падзеўся коцік?”, “У парку атракцыёнаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі сартавалі гародніну і садавіну, выбіралі інгрыдыенты для падрыхтоўкі супу, збіралі пазлы, «схадзілі» на рыбалку, наматалі клубок, разгадалі загадкі.

Канікулы ў цёці Клавы
Канікулы ў цёці Клавы
Канікулы ў цёці Клавы
Канікулы ў цёці Клавы


Тэкст: бібліятэкар Барысенка В.А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: Сегодня, 14:01
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.