У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбыўся літаратурны час "Кандрат Крапіва: ад маленства да сталасці", прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння майстра байкавага жанру ў беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. Кандрат Крапіва – паэт, драматург, перакладчык, народны пісьменнік Беларусі. Нягледзячы на ўсю разнастайнасць яго творчасці, адной з вяршыняў, самабытнай з'явай сталі байкі. З іх пачаўся яго творчы шлях, да гэтага жанру ён вяртаўся на працягу ўсяго жыцця.
Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Атраховіч ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Першая прафесія Кандрата Крапівы – народны настаўнік: уперамежку з гаспадарскімі клопатамі вучыў вясковых дзяцей грамаце.
Прымаў удзел ва ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР, савецка-фінскай вайне 1939–1940 гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік быў супрацоўнікам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага каледжу сувязі. Вядучыя правялі гасцям экскурс у біяграфію пісьменніка, прадэманстравалі ўрывак з фільма, прысвечаны жыцці і творчасці Кандрата Крапівы.
Госці пазнаёміліся з літаратурнымі творамі пісьменніка. Хлопцы і дзяўчаты ўспаміналі байкі Кандрата Крапівы, ў назвы баек устаўлялі прапушчаныя словы. Была праслухана адна з самых вядомых баек пісьменніка “Дыпламаваны баран”. Вучні паразважалі, якія чалавечыя недахопы высмейвае пісьменнік, і чаму байка вучыць чытачоў. Быў прагледзены ўрывак з камедыйнага фільма “Хто смяецца апошнім”, знятага па матывах аднайменнай сатырычнай п’есы.
Вучні адказвалі на пытанні, прысвечаныя жыцці і творчасці байкапісца, а самая актыўная ўдзельніца атрымала падарунак.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Аніковіч Г.В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно