Да 130-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» падрыхтавала цыкл мерапрыемств і выстаў “Майстар сатырычнага слова”.Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (сёння Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і. Яго творчасць адыграла важную ролю ў развіцці сатырычных жанраў у беларускай літаратуры. Ён пісаў фельетоны, эпіграмы, вершы, паэмы, апавяданні, п'есы, і нават адзін раман ёсць. Сярод найбольш вядомых твораў – вершаваная казка «Хвядос – Чырвоны нос», п'есы «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці». Бліскучая сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» стала адным з самых вялікіх поспехаў беларускай савецкай драматургіі. Камедыя была пастаўлена больш чым у 120 тэатрах былога Савецкага Саюза і многіх замежных тэатрах, экранізавана кінастудыяй «Беларусьфільм».
У гарадскіх бібліятэках у рамках цыкла “Майстар сатырычнага слова” праходзяць выставы і мерапрыемствы да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы:
1-3 сакавіка “Чытаем байкі Кандрата Крапівы” –паэтычная акцыя з размяшчэннем ролікаў у сацыяльных сетках /філіял №12/
4 сакавіка«Кондрат Крапива – талант масштабный, многогранный» – літаратурны партрэт /філіял №8/
13.00 “Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам” – літаратурная гадзіна /філіял №16/
17.00 «Так кто смеется последним?!» – віктарына /філіял №3/
5 сакавіка«Выбранные временем. Кондрат Крапива» – віртуальная выстава /на сайце ўстановы/ /філіял №3/
13.00 “Майстар сатыры – Кандрат Крапіва” – літаратурны партрэт /філіял №1/
14.00 “Майстар беларускай сатыры” – літаратурная гульня /філіял №7/
6 сакавіка11.00 “Загадкі дзеда Кандраткі” – гадзіна вясёлага чытання для школьнікаў /філіял №17/
12.30 “Чараўнік запаветнага слова” – літаратурная гадзіна /філіял №11/
9 сакавіка у 13.45 “Кандрат Крапіва: ад маленства да сталасці” – літаратурная гадзіна /ЦГБ ім. А.І. Герцэна/
Кніжна-ілюстрацыйныя выставы:01-25 сакавіка “Патрыярх беларускай сатыры” /ЦГБ им. А.И. Герцена/
03-09 сакавіка “Кандрат Крапіва: постаць і творы” /філіял №1/
01-07 сакавіка “Мудрыя парады дзеда Кандрата” /філіял №2/
01-08 сакавіка “Яскравасць таленту Кандрата Крапівы” /філіял №3/
03-15 сакавіка “Вялікі майстар байкі і камедыі” /філіял №4/
01-22 сакавіка “Нашчадкам у добры дар” /філіял №5/
03-07 сакавіка “Зброяй сатыры, зброяй праўды” /філіял №6/
24.02-06 сакавіка “Пад знакам гумару і розуму” /філіял №7/
01-10 сакавіка “Шчодрасць таленту” /філіял №8/
02-10 сакавіка “Знакаміты беларускі байкапісец” /філіял №10/
01-10 сакавіка “Мастак сатырычнага слова” /філіял №11/
01-06 сакавіка “Багатая спадчына Кандрата Крапівы” /філіял №12/
01-14 сакавіка “Свет памяці Кандрата Крапівы” /філіял №14/
01-06 сакавіка “Беларускі байкапісец” /філіял №15/
03-09 сакавіка “Кандрат Крапіва: мастак слова і думкі” /філіял №16/
скачать dle 10.4фильмы бесплатно