герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Пявучы гоман роднай мовы


В Беларуси запущен проект «Кожная пятнiца – роднае, сваё», направленный на повышение культуры потребления, продвижение отечественных товаров, популяризацию их качества, разнообразия белорусских блюд, красоты родного языка.

Особое внимание уделяется формированию культуры потребления и продвижению белорусских традиций.

20 февраля в ГУ «Сеть публичных библиотек города Гомеля» в рамках проекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё» состоялась акция “Смак роднай мовы”. В этот день сотрудники учреждения предлагали пользователям разговаривать на белорусском языке. Также в ГУ «Сеть публичных библиотек города Гомеля» состоялась акция “Чытаем па-беларуску”, в рамках которой сотрудники библиотек сети предлагали читателям книги белорусских авторов.

20 лютага ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя І.П. Мележа адбыўся брэйн-рынг “Разумнікі і разумніцы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства прайшло ў рамках бібліятэчнага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Край белорусский, край самобытный».

Падзяліўшыся на дзве каманды, вучні 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля” круцілі кола з тэматычнымі канвертамі “Падарожжа па Беларусі”, “Скарбы беларускай мовы”, “Цікавінкі”, “Прыроднае багацце” і адказвалі на пытанні сектара, які выпаў. За правільныя адказы школьнікі атрымлівалі словы, з якіх у канцы гульні склалі сказы.

У дадатковых заданнях навучэнцы карэктавалі тэкст, правяралі правапіс і выпраўлялі памылкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую мову, разгадвалі рэбусы.

У творчай частцы мерапрыемства хлапчукі і дзяўчынкі склалі калаж на тэму “Я тут жыву” і на кожную літару слова “БЕЛАРУСЬ” падабралі якасць, якая адзначае характар краіны і народа.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Тэкст: бібліятэкар Барысенка В.А.

20 февраля в рамках проекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» в библиотеке-филиале № 1 им. И.П. Мележа состоялись фольклорные посиделки «Масленица-блинница, весны именинница».

Участники клуба для людей зрелого возраста «Волшебная муза» узнали об истории праздника, народных обрядах, интересных фактах, связанных с праздником.

Все присутствующие с азартом и удовольствием принимали участие в конкурсах «Солнышко», «Блинный конструктор», «Юные поэты», погружались в сказочный мир с помощью интерактивного плаката “Беларускія казкі”. Креативно и творчески участники встречи подошли к выполнению задания «Красивая Масленица», где сделали и нарядили чучело Масленицы из подручных средств.

В течение мероприятия звучали песни в исполнении дуэта «Сестры» из народного коллектива любительского творчества «Прометей» ГУ «Городской центр культуры».

В завершение встречи все присутствующие получили в подарок книжные закладки с рецептами блинов.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Текст: библиотекарь 2 категории Белокопытова Л.В.

20 февраля в рамках проекта «Библиосад» и проекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» в библиотеке-филиале № 4 для воспитанников ГУО «Детский сад № 32 г. Гомеля» был проведен фольклорный час «Пришла Масленица – принесла блинов и маслица».

Ребята познакомились с праздником Масленица, обычаями его празднования. Рассмотрели книги из библиотеки о культурных традициях Беларуси, народных праздниках и обрядах.

Затем дошкольники с удовольствием погрузились в атмосферу праздника и приняли активное участие в играх «Золотые ворота», «Узнай, из каких продуктов пекут блины», «Скрути ленточку». Все дружно отгадали загадки, поводили хоровод «А мы Масленицу дожидаем».

В комнате-музее народной культуры и традиций самостоятельно изготовили символ весны – «солнышко».

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Текст: библиотекарь Семченко И.А.

20 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 5 ім. Янкі Купалы прайшло падарожжа "Твае першыя кнігі па-беларуску" па старонках кніг Ніны Галіноўскай, Наталлі Бучынскай, Надзеі Парчук ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і праекта "Беларускія пісьменнікі – дзецям". Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 3 класа ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Гомеля".

На пачатку мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, даведаліся пра тое, што родная мова адлюстроўвае памяць, гісторыю і духоўную спадчыну народа. Прагучаў верш Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова”.

Дзеці акунуліся ў атмасферу казкі з творамі Надзеі Парчук. Пазнаёміліся з насельнікамі казачнага ляснога замка з кнігі Ніны Галіноўскай "У казачным лесе". Здзейснілі вандроўкі з незвычайнымі персанажамі з цудоўнай трылогіі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і жабіны вочкі”, “Рыцар Квых і жабіны вочкі”, “Ква-Фея, Кваканцыя і жабіны вочкі”.

Падчас мерапрыемства юныя чытачы выконвалі разнастайныя заданні: рабілі пераклад словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую, працягнулі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове, адгадвалі загадкі з кнігі Надзеі Парчук “Венерын чаравічак”, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Дзеці даведаліся пра гісторыю беларускага нацыянальнага касцюма, які з'яўляецца здабыткам беларускай культуры і люстэркам душы народа. У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню “Матухна зямля” і станцавалі беларускі народны танец полька-янка.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Шэрэмет Л.А.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 150-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай павышэння моўнай і культурнай дасведчанасці. Дзень роднай мовы па-асабліваму каштоўны для кожнай нацыі, кожнага народа, таму што няма народа без мовы, няма мовы без яе існавання. Беларусы не з'яўляюцца выключэннем. Нам дасталася ўнікальная мова – жывая і меладычная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і цыкла мерапрыемстваў і выставак да Міжнароднага дня роднай мовы “Пявучы гоман роднай мовы” ў бібліятэцы-філіяле №6 для навучэнцаў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гомеля” адбыўся конкурс эрудытаў “Размаўляй па-беларуску!”.

На пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, паразважалі аб неабходнасці захавання беларускай мовы. Потым дзеці прагледзелі мультфільм “Будзьма беларусамі”, а таксама відэаролік “Ветлівыя словы на роднай мове”.

Затым, падзяліўшыся на дзве каманды “Каласок” і “Беларусачкі”, школьнікам было прапанавана выканаць розныя заданні: паспаборнічаць у конкурсе скорагаворак, разгадаць загадкі, крыжаванкі і рэбусы, з выразам прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў, падабраць беларускія назвы да розных прадметаў, скласці меню з традыцыйных беларускіх страў, а таксама паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні па беларускіх прыказках, дзе школьнікі паказалі добрыя веды.

Напрыканцы турніру кожны вучань атрымаў памятку “Ветлівыя словы на роднай мове” і пазнаёміўся з выставай пад назвай “Адвечны голас Радзімы”. Абедзве каманды ў якасці прызоў атрымалі руска-беларускія слоўнікі. Мерапрыемства прайшло вельмі займальна і пазнавальна.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Гананайка Л.В.

Родная зямля, мілая сэрцу Беларусь! Святая зямля дзядоў і прадзедаў з багатай слаўнай гісторыяй, з вялікай колькасцю выдатных гістарычных асоб, якіх яна нарадзіла, са сваёй роднай мілагучнай беларускай мовай.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта гэтай падзее быў прысвечаны пазнавальны ўрок “Жывое ў вяках беларускае слова...”, на які 20 лютага бібліятэка-філіял № 11 запрасіла вучняў 4 “А” класа ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”.

Напярэдадні свята школьнікі даведаліся аб тым, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Каб гэтага не здарылася, кожны народ 21 лютага выказвае павагу сваёй роднай мове. Трэба ўспомніць і загаварыць на ёй у гэты дзень.

У гуказапісу дзеці праслухалі верш М. Танка “Родная мова”, прынялі ўдзел у гульне-віктарыне, дзе патрэбна было адгадаць загадкі і адказаць на жартоўныя пытанні, пагулялі ў перакладчыкаў, склалі прыказкі, паспрабавалі знайсці збеглыя літары, каб запоўніць літарынку-крыжаванку, адказалі на пытанні віктарыны “Люблю мой край”.

З дапамогай электроннай прэзентацыі “Матчына мова” вучні пазнаёміліся з вітальнымі зваротамі, з “цёплымі”, “смачнымі”, “мудрымі”, “чулымі”, “яснымі”, “гордымі” словамі роднай беларускай мовы, якая паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі.

За плённую працу вучні атрымалі малюнкі беларускіх лялек.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Цалко С.А.

В преддверии Международного дня родного языка в детской библиотеке-филиале № 15 прошли следующие мероприятия: “Пяшчотныя словы роднай мовы” и “Займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта”.

Воспитанники 3-й старшей группы ГУО «Детский сад № 77 г. Гомеля» приняли участие в библиотечном квилте. В ходе мероприятия дошкольники узнали о том, что ежегодно 21 февраля отмечается Международный день родного языка. Малыши познакомились с книгами белорусских авторов, представленными на выставке “На хвалі роднага слова”.

Ребята с удовольствие приняли участие в играх, предложенных сотрудником библиотеки. Особенно их увлекло задание, где необходимо было вспомнить уменьшительно-ласкательные формы известных белорусских слов и этими словами «засеять» васильковое поле.

Ученики 3 «В» класса ГУО «Средняя школа № 50 г. Гомеля» познакомились с книгой Алеся Якимовича “Жылі-былі літары”. Школьники послушали и обсудили некоторые сказки, написанные известным белорусским автором, а также приняли участие в лингвистических играх и конкурсах.

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы

Пявучы гоман роднай мовы


Текст: заведующий филиалом Новикова Е.А.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 23.02.2026
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.