герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Майго краю казкі чытай, калі ласка


Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з спрадвечных часоў. Вечарамі дзеці, затаіўшы дыханне, зачаравана слухалі, як маці ці бабуля чытала любімую казку. На прыкладзе казачных герояў дзеці вучацца дабру і справядлівасці. А сяброўства з кнігай раскрывае шырокія гарызонты перад любым чалавекам.

6 лютага ў бібліятэцы-філіяле №6 адбылася захапляльная літаратурна-гульнёвая праграма "Майго краю казкі чытай, калі ласка", прысвечаная беларускім народным казкам, у рамках праектаў “Кожная пятніца – роднае, сваё” і “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.

У ходзе мерапрыемства вучні 4 «В» класа ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Гомеля” даведаліся пра гісторыю ўзнікнення казак ад народнай да аўтарскай, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі.

Падарожнічаючы па старонках любімых беларускіх казак (“Каток залаты лабок”, “Курачка Раба”, “Пшанічны каласок”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Залатая яблынька”, “Пых”, “Легкі хлеб” і інш.), навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у літаратурных і гульнёвых конкурсах (“Яблынька-прыгажуня”, “Дапамажы бабулі сабраць яйкі”, “Шчодрыя дары”, “Залаты птах” і іншыя).

Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікаў конкурс “Не лёгкі хлеб”, у якім ім трэба было замясіць цеста. Выканаўшы гэтую задачу, дзеці прыйшлі да высновы, што гэта не лёгкая праца.

Адказваючы на пытанні віктарын “Казкі – гэта нашы сябры” і “Адгадай казачнага героя”, дзеці прадэманстравалі выдатныя веды беларускіх казак. З задавальненнем збіралі мазаікі, па карцінках адгадвалі назвы і расказвалі сюжэты казак, успаміналі сваіх любімых казачных персанажаў.

На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці слухалі аўдыёкніжкі і глядзелі любімыя мультфільмы па матывах беларускіх казак, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Падарожжа ў свет беларускіх казак”.

Майго краю казкі чытай, калі ласка

Майго краю казкі чытай, калі ласка

Майго краю казкі чытай, калі ласка

Майго краю казкі чытай, калі ласка

Майго краю казкі чытай, калі ласка

Майго краю казкі чытай, калі ласка


Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Гананайка Л.У.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 9.02.2026
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.