герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

“Чалавек – гэта цэлы свет”


4 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбыўся літаратурны час, прысвечаны жыццю і творчасці беларускага празаіка Кузьмы Чорнага.

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – выбітны пісьменнік, яскравы прадстаўнік беларускай прозы, таленавіты драматург і публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык. Яго свет быў шматгранны і неабсяжны: разнастайнасць жанраў, веданне чалавечых характараў, любоў да радзімы і каранёў, цудоўнае валоданне народнай мовай, майстэрства псіхолага і разуменне душы Чалавека…

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага каледжу сувязі. Моладзь пазнаёмілася з біяграфіяй пісьменніка, яго літаратурнымі творамі, паслухала цытаты з дзённікаў празаіка. Была прагледжана відэастужка, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка. Навучэнцы праслухалі твор Кузьмы Чорнага «Маленькая жанчына».

З цікавасцю хлопцы і дзяўчаты паглядзелі відэафрагмент пра знакаміты мемарыяльны музей, прысвечаны Кузьме Чорнаму, які знаходзіцца ў мястэчцы Цімкавічы, дзе прайшло маленства і юнацтва пісьменніка. Навучэнцы мелі магчымасць паслухаць сапраўдны голас Кузьмы Чорнага, які прагучаў у запісе.

Напрыканцы сустрэчы хлопцы і дзяўчаты замацавалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні: адказвалі на пытанні, прысвечаныя жыццю і творчасці Кузьмы Чорнага.
“Чалавек – гэта цэлы свет”
“Чалавек – гэта цэлы свет”
“Чалавек – гэта цэлы свет”
“Чалавек – гэта цэлы свет”

Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Аніковіч А.В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.02.2026
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.