У гэтым годзе спаўняецца 170 год з дня нараджэння Еўдакіма Раманавіча Раманава – аднаго з заснавальнікаў беларускай гістарычнай навукі, археолага, этнографа і фалькларыста, грамадскага дзеяча.
Маштаб выратаваных Раманавым каштоўнасцяў народнай традыцыі, вельмі важных для самасвядомасці сённяшніх беларусаў, дзівіць і сёння, праз амаль стагоддзе пасля яго смерці. Беларуская калекцыя Расійскага этнаграфічнага музея, у якой матэрыялы Е.Р. Раманава складаюць значную частку, застаецца на сённяшні дзень найбольш значным зборам помнікаў беларускай этнаграфіі і народнага мастацтва.
Каб даведацца больш пра спадчыну нашай краіны, якую збіраў Е.Раманаў, – глядзіце віртуальную выставу, падрыхтаваную супрацоўнікамі бібліятэкі-філіала №2.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно