герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Рыгор Барадулін: летапіс жыцця і творчасці


24 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. А.І. Герцэна адбыўся літаратурны партрэт “Рыгор Барадулін: летапіс жыцця і творчасці”, прысвечаны знакамітаму беларускаму паэту, эстэту і перакладчыку Рыгору Іванавічу Барадуліну, з дня нараджэння якога споўнілася 90 год. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы “Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага”.

Рыгор Барадулін – геній паэзіі, літаратурны класік. Яго імя было сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе за зборнік вершаў “Ксты”. Яго паэзія – з’ява надзвычай яркая, самабытная, непаўторная. Яго вершы нават без подпісу пазнаюцца па сваёй адмысловай метафарычнасці, вобразнасці, гукапісе.

Свой пісьменніцкі і грамадзянскі абавязак Рыгор Барадулін бачыў у тым, каб дапамагчы людзям знайсці згоду паміж сабой, каб яго народ жыў шчасліва, а любая Беларусь была прыгожым і адметным краем у гарманічна ўпарадкаваным свеце.

Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфія і літаратурнай спадчынай народнага паэта Беларусі, праслухалі песню на верш Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”. Асобая ўвага была звернута на такія вершы, як “Не ведаючы тэорыі вольных вершаў”, “Бацьку”, “Уцякала зіма ад вясны”, “Прашэнне”.

Было прадэманстравана відэа, дзе па апошняй воле паэта чорны валун, які важыць каля 2,5 тон пры дапамозе авіяцыі МНС быў усталяваны на месцы вечнага спачыну народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Каб замацаваць веды, на прыканцы мерапрыемства вучням была прапанавана крыжаванка, якая змяшчае ў сабе 8 пытанняў прысвечаных жыцці і творчасці Рыгора Іванавіча Барадуліна.

Рыгор Барадулін: летапіс жыцця і творчасці

Рыгор Барадулін: летапіс жыцця і творчасці

Рыгор Барадулін: летапіс жыцця і творчасці


Тэкст: бібліятэкар Афанасенка К.С.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 25.02.2025
Опубликовано: Irina T


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.