Да Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" прайшлі мерапрыемствы.У рамках культурна-дасугавага мерапрыемства «Вечер белорусской культуры», якое адбылося ў ДУ “Гарадскі цэнтр культуры”, цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна прадставіла кніжна-ілюстрацыйную выставу “Гучы, мая родная мова!”
21 лютага ў бібліятэцы-філіяле №1 імя І.П. Мележа прайшоў дзень роднай мовы “Сэрцам краніся роднага слова”.На працягу дня карыстальнікі бібліятэкі знаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе “Беларускай мовы рысы непаўторныя”, даведаліся аб новых аўтарах і цікавых творах падчас агляду літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў “Да роднай мовы крок зрабi”. Таксама чытачам прапаноўвалася ўспомніць словы прывітання, пажадання, зварота і запоўніць квілт “Ветлiвыя словы беларускай мовы”.


Вучні 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 66 г. Гомеля” прынялі ўдзел у турніры знаўцаў “Сябры роднай мовы”. У пачатку мерапрыемства з рабятамі пагаварылі пра важнасць мовы ў жыцці чалавека і пра захаванне роднай мовы, пра тое, які шлях прайшла беларуская мова, каб беларусы маглі яе чуць і гаварыць на ёй. Затым удзельнікі турніра адказвалі на пытанні гульнявых раўндаў “Словы ветлівасці”, “Перакладзі слова”, “Словы-хітруны”, “Смачныя словы”, “Партрэт”, “Фразеалагізмы”, “Кветкі”. Таксама праверыць свае веды роднай мовы і пашырыць слоўнікавы запас школьнікі змаглі, прымаючы ўдзел у настольных гульнях “Кракадзіл” и «Мема кузуркі”.
Па выніках спаборніцтва былі вызначаны пераможцы і ўзнагароджаны невялікімі сувенірамі.
Тэкст: бібліятэкар Серада А.С.20 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 7 імя Якуба Коласа ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта для моладзі “Радзіма мая – Беларусь!” адбыўся
турнір знаўцаў “Слова роднае, жывое, гаворкае”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі турніру сталі навучэнцы Гомельскага каледжа-філіяла УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”.
Знаўцаў беларускай мовы і літаратуры чакала шмат цікавых заданняў і конкурсаў. Спачатку ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Віктарынкі-размінкі”, пасля паказвалі свае веды беларускага фальклору: злучалі часткі прыказак, спрабавалі чыста вымавіць скарагаворкі, разгадвалі таямніцы “чорных скрынак”. У наступным туры гульцам неабходна было па партрэтах, а таксама па фрагментах твораў адгадаць беларускіх пісьменнікаў, здагадацца, чый факт біяграфіі агучвае вядучы.
Вельмі няпростым для ўдзельнікаў аказаўся апошні тур, у якім капітаны павінны былі выправіць памылкі ў беларускіх тэкстах, а каманды перакласці выказванні Якуба Коласа аб роднай мове.
У фінале былі падведзены вынікі і вызначаны пераможца турніру.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Кузняцова А.У.скачать dle 10.4фильмы бесплатно