герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі


Па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Гаўрыловіча 18 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна прайшоў 20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На семінар былі запрошаны пачынаючыя аўтары, работнікі адукацыі і культуры, кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, а таксама ўсе жадаючыя чытачы. У ролі экспертаў выступілі прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў.

Семінар адкрыў Уладзімір Гаўрыловіч, які выступіў з некалькімі паведамленнямі, прысвечанымі асобным вынікам бягучай пяцігодкі як асновы стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны. Гэтаксама парламентарыем асветлены намаганні, якія прымаюцца на ўзроўні кіраўніцтва дзяржавы, каб жыхары ўсёй Беларусі, асабліва наша моладзь, належным чынам захоўвалі памяць пра герояў Вялікай Айчыннай, каб ў краіне годна прайшлі знакавыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі. У цэнтры ўвагі парламентарыя і пісьменніка таксама быў аналіз 25-гадовай інтэграцыі паміж Беларуссю і братняй Расіяй, акрэслены і сумесныя творчыя справы дзеля славянскага адзінства і міру.

Так, каментуючы старт новага пяцігадовага этапа станаўлення і развіцця беларускай дзяржавы і грамадства да 2030 года У. Гаўрыловіч падкрэсліў: “Патрэбы і спадзяванні беларускага народа, праца кожнага грамадзяніна нашай краіны на сваім працоўным месцы, адэкватнае рэагаванне на змяненне міжнароднага асяроддзя, адказы на ціск недружалюбных знешніх сіл стварылі новую матрыцу для развіцця Беларусі ў XXI стагоддзі. Будучая пяцігодка будзе пачаткам шляху на новым базісе, шляху, накіраваным у будучыню…”

Па ініцыятыве творчай моладзі, падтрыманай У. Гаўрыловічам, у Гомелі праходзіць дабрачынная акцыя да Дня праваслаўнай кнігі. Ужо сабраныя выданні найперш дзіцячай літаратуры, а гэта каля 100 новых мастацкіх кніг для дзяцей і юнацтва, прынята рашэнне перадаць у адно з дзіцячых аддзяленняў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны.

Да 25-годдзя аматарскага літаб’яднання “Крыніцы”, якое дзейнічае пры Доме культуры ВА “Гомсельмаш” і з’яўляецца членам абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, рыхтуецца новы калектыўны зборнік і шырокую праграму па папулярызацыі літаратуры і чытанння не толькі ў сваім мікрараёне, але і за яго межамі, паведаміла на семінары кіраўнік літаб’яднання Людміла Стахавец.

На семінары прааналізаваны новыя мастацкія творы, напісаныя літаратарамі Гомельшчыны да 80-годдзя Перамогі.

Так, глыбокі аналіз асобных раздзелаў аповесці Мікалая Дзямчыхіна, прысвечанай партызанскай барацьбе на Палессі, апублікаваных у “Літаратурнай Гомельшчыне” за 2024 год, прадставіў Алег Ананнеў, кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Крытычны погляд на новы паэтычны зборнік Васіля Кузняцова “Эскиз времен” прадставіў на семінары ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, перакладчык Міхась Болсун.

Да выхаду кнігі Людмілы Кузняцовай “Жизнь в седле» была агучана рэцэнзія, падрыхтаваная Нінай Шкляравай, членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Асноўная ўвага, і ў гэтым, бадай што, галоўная задача творчых семінараў – была ўдзелена якасці твораў, бо менавіта высокамастацкія творы могуць удзейнічаць на чытача, на яго светапогляд. А стварыць такі твор – вельмі цяжка і адказна, канстатавалася на семінары.

Завяршыўся семінар абмеркаваннем палажэнняў творчых міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі. Найперш, размова ішла пра грунтоўную падрыхтоўку аўтарамі рукапісаў, якія дасылаюцца для саіскання абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2025 года.

Ад імя Савета абласнога аддзядення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўлена аб правядзенні Міжнароднага конкурса перакладаў “Сожскія берагі дружбы” для моладзі: прынята рашэнне аб прысваенні гэтаму конкурсу імя выдатнага майстра слова Беларусі і Расіі Л.Ю. Севера.

Гэтаксама звернута ўвага актывістаў літаратурнага руху вобласці на ўдзел у творчай акцыі, арганізаванай сумесна з партнёрамі з Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі “Вайна.Лёс.Кніга. Ігар Бандарэнка і Іван Мележ”.

20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі
20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі
20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 19.02.2025
Опубликовано: Irina T


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.