герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих
12 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, публіцыста і літаратуразнаўцы Івана Якаўлевіча Навуменка.

Іван Навуменка належыць да старэйшага пісьменніцкага пакалення франтавікоў, прадстаўленага ў беларускай прозе імёнамі І. Мележа, В. Быкава, Я. Брыля і інш. Нарадзіўся будучы пісьменнік 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У сваіх творах (“Сямнаццатай вясной”, “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, “Настаўнік чарчэння” і інш.) Іван Навуменка стварыў калектыўны шматгранны партрэт свайго пакалення — хлопцаў 1925 года нараджэння. Яго творы — даніна памяці ўсім аднапалчанам і аднавяскоўцам, з кім разам ваяваў, рэквіем па тых, хто не вярнуўся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны.

На сустрэчу былі запрошаны вучні Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжу. Хлопцы пазнаёміліся з біяграфіяй і літаратурнай дзейнасцю пісьменніка. Асабліва звярнулі ўвагу на апавяданні “Сямнаццатай вясной” і “Настаўнік чарчэння”. Паразважалі, якім павінен быць сапраўдны настаўнік, падзяліліся, хто з’яўляецца такім настаўнікам для іх.

Былі прадэманстраваны ўрыўкі з дакументальнага фільма “Святло далёкай зоркі”, якія змяшчалі успаміны дзяцей Івана Навуменкі і яго калег па пяру. Вучні праслухалі цікавыя факты з жыцця пісьменніка, і у канцы сустрэчы прынялі ўдзел у интэлектуальнай віктарыны, прысвечанай жыццю і творчасці Івана Навуменкі. Самы актыўны ўдзельнік атрымаў падарунак ад бібліятэкі.
Іван Навуменка: жыццё і творчасць
Іван Навуменка: жыццё і творчасць
Іван Навуменка: жыццё і творчасць
Іван Навуменка: жыццё і творчасць
[right]Іван Навуменка: жыццё і творчасць

Текст: библиотекарь 1 категории отдела обслуживания центральной городской библиотеки им. А.И. Герцена Аникович А. В.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 13.02.2025
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.