герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Парламентарый і пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч: “Няма нічога важней, чым маці і радзіма”

Категория: Информация
6
121
“У імя міру і стварэння. Беларусь – краіна адзінства” – так называлася інфармацыйна-творчая сустрэча-прэзентацыя, якую правёў з маладымі выбаршчыкамі горада над Сожам дэпутат Парламента і вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч. Яна была ініцыянавана непасрэдна парламентарыем і мастаком слова, падтрымана кіраўніцтвам і актывамі Гомельскага палітэхнічнага каледжа, ДУ “Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля” і абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Падзея, прысвечаная галоўнай электаральнай кампаніі краіны – выбарам Прэзідэнта Беларусі, у якой актыўны ўдзел бралі 18-19-гадовыя навучэнцы дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, запамінальна прайшла ў актавай зале гэтай установы адукацыі.
Варта адзначыць, што лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і шэрагу міжнародных прэмій, уладальнік “Залатога Віцязя” і “Залатога пяра Русі”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь упершыню ў Гомелі прэзентаваў не адну новую кнігу, а цэлую серыю мастацкіх твораў – раманы-версіі “Па веры вашай…”, “Любі бліжняга свайго…”, аповесці “Святая Параскева”, “Пад покрывам нябёсаў”, “Я таксама сын чалавечы”. Кожны з іх адлюстроўвае як старонкі гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзесяць стагоддзяў таму, адначасова аўтар шырока асвятляе трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, праўдзіва паказвае подзвіг нашага народа і пакуты ў гады няпростых выпрабаванняў, глыбока аналізуе сённяшні дзень нашай краіны і як уплятаюцца ў жыццё і джаляць урокі лёсу людзей, якія здрадзілі сваёй Айчыне ў цяжкія перыяды чарговага вітка гісторыі.

Адказваючы на актуальныя пытанні моладзі, Уладзімір Гаўрыловіч падкрэсліў:

– Сваімі творамі, напісанымі за чатыры гады пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, мне хочацца данесці да кожнага беларуса, да кожнага грамадзяніна маёй любай краіны, што сваю Радзіму трэба па-сапраўднаму любіць, таму што яна адна і другой у нас не будзе, берагчы Беларусь, як зрэнку вока, ганарыцца ёю, ганарыцца дасягненнямі нашай эканомікі, навукі, культуры, літаратуры і мастацтва, і, галоўнае, быць патрыётамі нашай народнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якой з’яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспека.

Парламентарый і пісьменнік, адзначаючы ролю кіраўніка дзяржавы ў станаўленні і развіцці Беларусі, выказаў упэўненасць у тым, што ў кожнай беларускай сям’і сёння разумеюць выключную ролю асобы, якая павядзе нас у будучыню пасля 26 студзеня 2025 года:
– Сляпы хіба не бачыць: мы жывём у цудоўнай, эканамічна і духоўнай моцнай краіне, якая створана рукамі і розумам людзей. У нас таленавіты, мудры лідар, Прэзідэнт-патрыёт, улюбёны ў сваю зямлю, адданы свайму народу, які працуе з поўнай самааддачай, нават з самаахвяраваннем. Адна з самых важных заслуг Аляксандра Лукашэнкі – яднанне нацыі, а гэта з’яўляецца галоўным багаццем Беларусі, дзякуючы якому мы смела будзем крочыць наперад.

На думку У.Гаўрыловіча, нягледзячы на тое, што маладая незалежная краіна Беларусь пад прэсінгам санцый калектыўнага Захаду знаходзіцца амаль трыццаць гадоў, а фактычна нам аб’яўлена спачатку эканамічная, а пасля і інфармацыйная вайна, як сталыя людзі, так і моладзь у нас разумеюць:
– Каб жыць яшчэ лепей, нам абавязкова патрэбна стваральная мірная будучыня. І мы будзем і надалей жыць, працаваць па сваіх законах, не звяртаючы ўвагі на “заморскія санкцыйныя патугі прывіць нам іхнюю марыянетачную дэмакратыю”, скіраваную на разбурэнне нашых духоўных традыцый. Беларусы будуць дбаць пра свае эканамічныя, палітычныя і культурныя інтарэсы, праводзіць міралюбівую палітыку ў адносінах да суседзяў…

За надзвычай актуальную і цікавую інфармацыйна-творчую падзею парламентарыя і творцу цёпла падзякаваў намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Віталь Коршунаў. У сваю чаргу, парламентарый і літаратар уручыў для патрэб бібліятэкі ўстановы падарунак – кнігі, падзякаваў за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы-прэзентацыі кіраўніцтву і актыву каледжа, калегам-бібліятэкарам галоўнай бібліятэкі горада над Сожам.

Як адзначылі пасля завяршэння глыбока эмацыянальнага патрыятычнага мерапрыемства юныя ўдзельнікі, сустрэча з дзяржаўным і культурным дзеячам краіны стала для іх не проста культурнай падзеяй, але адначасова актам памяці і павагі да подзвігаў папярэдніх пакаленняў нашага народа, у тым ліку яркіх герояў мастацкіх твораў таленавітага творцы, якія не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі Радзіму ў гады ваеннага ліхалецця, ахвяравалі здароўем, аднаўляючы мірнае жыццё і напружана працаваць, верачы ў шчаслівую будучыню сваіх нашчадкаў.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 23.01.2025
Опубликовано: Lyudmila13

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.