15 кастрычніка у дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Ю. Драгунскага у рамках цыкла мерапрыемстваў па далучэнню дзяцей да беларускай кнігі “Беларускія пісьменнікі – дзецям” адбыліся гучныя чытанні твораў Аляксея Мікалаевіча Якімовіча
“Шукаем падказкі ў беларускіх казках”, прысвечаныя 75-годдзю беларускага пісьменніка.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля” са старонкамі жыцця і творчасці пісьменніка-юбіляра, а таксама расказала пра кнігі аўтара для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якія можна знайсці на паліцах бібліятэкі: “Каб мама ўсміхалася” (2010), “Хітрая ліса” (2013) “Слёзкі Сонца” (2014), “Сем гісторый пра Воўка і Вожыка” (2016), “Металічны чалавек” (2016), “Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі” (2017), “Матэматычныя казкі-падказкі” (2018), “Ветлівыя словы” (2019), “Казкі-крыжаванкі” (2020) і “Жылі-былі літары…” (2024).
Маленькія чытачы паслухалі казку “Чаму Хмаркі плачуць?” у прачытанні самаго аўтара (з дапамогай відэароліка), а затым апавяданне “Слёзкі Сонца” у прачытанні бібліятэкара, і абмеркавалі гэтыя творы. У выніку абмяркоўвання дзеці зразумелі, што такое сапраўднае сяброўства, а таксама тое, што кожнае меркаванне па розных пытаннях важлівае і праз доказы суразмоўцы можна ўбачыць тое, што з’яўляецца непрыкметным на першы погляд.
Таксама дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Праменчыкі сонца” і “Падаруй сонцу промні”.
Напрыканцы мерапрыемства маленькія чытачы мелі мажлівасць бліжэй пазнаёміцца з кнігамі Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, якія былі прапанаваны на кніжнай выставе да юбілея пісьменніка.
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Сіманчук Н. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно