Супрацоўнікі
бібліятэкі-філіяла №2 у межах цыкла вершаваных віртуальных падарожжаў “Сузор’е талентаў: жаночы голас Гомельшчыны” падрыхтавалі віртуальную выставу да 75-годдзя беларускай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лідзіі Возісавай
“Чырвоным крыжыкам на ўсё жыццё ўзор”.
Працягваем віртуальныя падарожжы па творчых мірах гомельскіх паэтак. Сёння жадаем пазнаёміць вас з паэзіяй ЛідзіАны (Лідзіі Пятроўны Возісавай) – жанчыны, чыя творчасць прасякнута філасофскімі сэнсамі, пошукамі адказаў на адвечныя пытанні, бясконцай дабрынёй і цеплынёй. У гэтым годзе Лідзія Пятроўна адзначае свой семдзесят пяты дзень нараджэння.
Звярніцеся да творчасці Лідзіаны разам з намі і акуніцеся ў чараду цёплых і светлых радкоў.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно