У
бібліятэцы-філіяле №2 сустрэлі Масленіцу весела: з песнямі, гульнямі, танцамі і пачастункамі. Гульнёвую праграму
“Сёння Масленка – прыляцела ластаўка!” наведалі ўдзельніцы клуба «Акварель» ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Савецкага раёна г. Гомеля”.
Гасцей свята парадавалі выступленнем удзельніцы анімацыйнай студыі ДУА “Сярэдняя школа №17 г. Гомеля імя Франсіска дэ Міранды”.
Удзельнікі мерапрыемства пачаставаліся блінамі з варэннем і гарбатай, паслухалі пра традыцыі святкавання Масленіцы на Беларусі, адгадалі загадкі, успомнілі прыказкі пра Масленіцу і пагулялі ў традыцыйныя беларускія гульні. Госці мерапрыемства паўдзельнічалі ў гульнях “Хустачка”, “Блін гарыць”, “Запляці пляцень”, а таксама паспаборнічалі ў пляценні касы з яркіх стужак і трапнасці ў гульні “Вясёлы цір”.
Зіму праводзілі – час і вясну сустракаць. У некаторых рэгіёнах Беларусі ў апошні дзень Масленіцы ўжо вясну “гукалі”: прыбіралі абрадавую ялінку, спявалі вясновыя песні, пяклі “чырачак” і падкідвалі іх да неба.
Госці свята праспявалі песні-вяснянкі, каб зіма хутчэй сышла, а вясна прыйшла!
Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №2 Песенка В. В.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно