герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

У лютым літаратурны свет адзначыў 110 год з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У сувязі з гэтай датай у бібліятэцы-філіяле №6 20 лютага адбыўся літаратурна-паэтычны вечар “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №39 г. Гомеля”.

Яны пачулі шмат цікавага пра жыццё Аркадзя Куляшова. Напрыклад, ужо ў дванаццаць гадоў ён пачаў публікавацца, а ў шаснаццаць – выдаў першы зборнік “Росквіт зямлі”. Літаратурная спадчына А. Куляшова налічвае каля 30 кніг паэзіі. У раннім узросце праявіў сябе як перакладчык. Яго пераклад «Евгения Онегина» на беларускую мову лічылі лепшым за арыгінал. Акрамя гэтага, Куляшоў дзевяць гадоў быў галоўным рэдактарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Здзівіла падлеткаў і тое, што ён пры гэтым паспяваў працаваць кінасцэнарыстам: паводле яго сцэнарыяў былі зняты кінакарціны “Чырвонае лісце”, “Запомнім гэты дзень”, “Першыя выпрабаванні”.

Вялікая колькасць вершаў А. Куляшова пакладзена на музыку, асаблівую папулярнасць атрымала песня “Бывай…” у выкананні легендарных “Песняроў”. Праслухаўшы гэтую песню, школьнікаў вельмі ўразіла яе мілагучнасць.

Старонкі радавода пісьменніка, самыя яркія ўспаміны з дзяцінства, першае каханне, шлях у літаратуру, сяброўства са шматлікімі пісьменнікамі, невядомыя факты біяграфіі, відэакадры з жыцця і выступаў паэта, чытанне паэтычных радкоў рознай тэматыкі, выкананне музычных кампазіцый на вершы паэта – ўсё гэта дапамагло стварыць цэласны партрэт А. Куляшова, пракрасціся ў сутнасць яго творчасці.

Найбольшую цікавасць у прысутных выклікала правядзенне віктарыны па біяграфічным і творчым шляху юбіляра, а таксама правядзенне конкурсу лепшага чытальніка паэтычнага твора А. Куляшова.

Лепшыя знаўцы творчасці народнага паэта атрымалі ў якасці падарунка кнігу А. Куляшова “Паміж наступным і былым”.
Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Гананайка Л. Ул.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 23.02.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.