У
дзіцячай бібліятэцы-філіяле №15 у рамках праекта «Без чтения нет знаний» для вучняў 2 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Гомеля” была праведзена гадзіна знаёмства з кнігай Галіны Пшонік
“Чарадзейны калейдаскоп”.
Вучняў пазнаёмілі з жыццём і творчасцю Галіны Пшонік. Сучасная дзіцячая пісьменніца жыве і працуе ў Мінску. Раней працавала галоўным рэдактарам газеты для падлеткаў “Пераходны ўзрост”, а зараз вядзе рубрыку “Бацькоўскі сход” у часопісе “Народная асвета”.
Супрацоўнік бібліятэкі прапанавала школьнікам пазнаёміцца з творамі аўтара, якія змешчаны ў кнізе “Чарадзейны калейдаскоп”. Вучні паслухалі і абмеркавалі апавяданні “Пакрыўджаныя фарбы” і “Снягоўна”.
Пасля прачытаных апавяданняў дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі.
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Кірыенка А.Ўл.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно