герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Смачна чытаць!

13 лютага ў рамках праекта “Беларускія пісьменнікі – дзецям” у бібліятэцы-філіяле №1 імя І. П. Мележа адбылася літаратурная гульня “Смачна чытаць!” па кнізе Аксаны Спрынчан “Смачная кніга”.

Можна сказаць, што гэта было не проста знаёмства з кнігай, а амаль кулінарны майстар-клас, у якім прынялі ўдзел вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №49 г. Гомеля”.

Спачатку з дзецьмі пагаварылі пра стравы, якія яны любяць, а таксама пра тое, умеюць яны гатаваць, ці не. Потым усе разам выяўлялі, як добра працуюць іх рэцэптары. З закрытымі вачыма яны спрабавалі розныя прысмакі і адгадвалі, што з’елі. Далей дзеці па паху вызначалі прыправы, таксама навобмацак адгадвалі, якія крупы схаваны ў паветраным шарыку.

Пасля гэтага вучні пазнаёміліся з кнігай Аксаны Спрынчан, паслухалі вершы пра смакату, разгадалі “Смачныя загадкі” і знайшлі “Агародныя хованкі”.

У другой палове сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі на некаторы час ператварыліся ў шэф-павароў. З прапанаваных прадуктаў гатавалі стравы, якімі потым частавалі адзін аднаго. Дзеці павінны былі праявіць фантазію, каб стравы атрымаліся не толькі смачнымі, але і прыгожымі, незвычайнымі. І ў кожнага атрымалася кампазіцыя, не падобная на іншыя. Потым вучні спрабавалі смачныя падарункі адзін ад аднаго. З задавальненем пачаставаліся і дамашнімі стравамі, якія прыгатавалі бібліятэкары. Гэта была і бабка, і аладкі, і пірог.

Юныя госці бібліятэкі засталіся вельмі задаволеныя такім пазнавальным і “смачным” мерапрыемствам, што нават не хацелі ісці да хаты.
Смачна чытаць!

Смачна чытаць!

Смачна чытаць!

Смачна чытаць!

Смачна чытаць!

Смачна чытаць!

Тэкст: бібліятэкар Серада А. С.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 16.02.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.