25 студзеня ў
бібліятэцы-філіяле №6 прайшоў захапляльны турнір знаўцаў творчасці дзіцячых беларускіх пісьменнікаў
«Гэта вобразы краіны роднай».
Падчас мерапрыемства навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №39 г. Гомеля» знаёміліся з творчасцю дзіцячых беларускіх пісьменнікаў.
Прагартаўшы старонкі кнігі Ул. Паўлава «Згадкі на дабро», дзеці адгадалі загадкі, адказалі на пытанні віктарыны па паэме-казцы «Пра Янку, Ганку і казак вязанку» і паўдзельнічалі ў конкурсе «Забаўлянкі-пазнаванкі».
Па кнізе М. Пазнякова «Свет дабрыні» вучні развучвалі скорагаворкі, вырашалі крыжаванку, знаеміліся з каламбурамі. Пасля знаёмства з шарадамі, вучні паспрабавалі знайсці іх у кнізе М. Пазнякова «Ехаў поўны воз дзівос».
Кніга А. Зэкава «Птушыныя арэлі» дапамагла дзецям знайсці і назваць словы на тыя літары, якія знаходзіліся ў памяшканні. Пераможцамі сталі тыя, хто ўзгадаў больш беларускіх слоў.
А кніга І. Токаравай «Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках» пазнаёміла вучняў з рознымі майстэрнямі, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі. На адну з такіх майстэрань – «Пякарню» – вучні наведаліся і паспрабавалі замясіць цеста, каб потым спячы хлеб. Найбольш цікавае знаёмства ў хлопчыкаў і дзяўчынак адбылося з творчасцю такіх беларускіх пісьменнікаў, як В. Кастручын, Я. Галубовіч, Н. Галіноўская, якія пішуць шмат апавяданняў і казак пра жывёльны і раслінны свет. Па матывах некаторых твораў гэтых аўтараў, вучні прынялі ўдзел у конкурсах «Вавёрчыны запасы», «Вожыкі», «Ластаўкі», «Бульба для ляснічых», якія дапамаглі вызначыць каманду пераможцаў.
Для маленькіх чытачоў нашай бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава «Вялікія майстры слова».
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Гананайка Л. У.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно