герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Палескай ластаўкі палет


Яўгенію Янішчыц называлі “беларускай Ахматавай” не за падабенства лёсаў, а за вершы – простыя, але пранізлівыя. Былі яшчэ эпітэты накшталт “палескай ластаўкі” і “палескай летуценніцы” – гэта ўжо адсыл да месца яе нараджэння.

З самага першага зборніка тэма роднай зямлі становіцца візітнай карткай паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Палессе, Велясніца – вобразы “малой радзімы” пранізваюць усю яе творчасць. Ціхая беларуская вёска і навакольная прырода паўплывалі на абуджэнне таленту і фарміраванне светапогляду пісьменніцы. Вёска са сваімі ўстоянымі традыцыямі і ладам жыцця выклікалі ўяўленне аб трываласці і надзейнасці свету.

Прырода ператварылася ў казачную краіну. Характэрнай рысай вершаў, прысвечаных прыродзе Палесся, было імкненне перадаць прыгажосць і загадкавасць навакольнага свету. Я. Янішчыц глядзіць на свет вачыма рамантыка.

І мы таксама раім вам паглядзець на свет яе вачыма. Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальную выставу вершаваных радкоў “Палескай ластаўкі палет” па творам Яўгеніі Янішчыц да 75-годдзя з дня яе нараджэння.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 20.11.2023
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.