У кожнай літаратуры ёсць вялікія і выдатныя паэткі. У рускіх – Ганна Ахматава і Марына Цвятаева, ва ўкраінцаў – Леся Украінка і Ліна Кастэнка… I мы, беларусы, таксама маем такіх жанчын-творцаў.
Яўгенія Янішчыц – адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі. На літаратурным небасхіле ўжо дзесяцігоддзі гарыць зорка Яўгеніі Янішчыц. Яе святло гэтай не паблякла і не згасла, а гэта значыць, што яна будзе свяціць, пакуль людзі будуць мець духоўную патрэбу ў сустрэчы-дыялогу з таленавітай паэзіяй, сапраўдным мастацтвам.
14 лістапада ў
бібліятэцы-філіяле №6 для вучняў 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №22 г. Гомеля» адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 75-годдзю са дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
“Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады”.
Пад мелодыю беларускай песні “Старана мая азёрная” (словы Я. Янішчыц, муз. Сацуры) і дэманстрацыю прэзентацыі “Непрыручаная птушка Палесся” удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са старонкамі жыцця беларускай паэтэсы, яе літаратурнай творчасцю і паэтычнымі зборнікамі. Яўгеніі Янішчыц за сваё нядоўгае жыццё пакінула вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.
Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Я. Янішчыц. Усім прысутным прыйшлася даспадобы песня, пакладзеная на верш паэткі “Ты пакліч мяне. Пазаві…” у выкананні гурта “KAWA ”. Падчас мерапрыемства таксама прагучалі песні “Тчэ жыццё гады”, “Старана мая азерная”, пакладзеныя на словы знакамітай зямлячкі.
На працягу сустрэчы гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц, якія з захапленнем і па-мастацку чыталі самі удзельнікі мерапрыемства, а некаторыя з іх нават падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання літаратурнага музея паэтэсы ў вёсцы Парэчча.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці паспрабавалі растлумачыць сэнс слоў-запаветаў, якія пакінула нам Яўгенія Янішчыц: “Жывіце і любіце, свой беражыце дом”, “...пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма”. Вучні, прыйшлі да высновы, што паэзія Янішчыц вучыць нас любові, вучыць жыць і працаваць.
Цікавасць у школьнікаў выклікала і кніжная выстава “Ластаўка палеская”. Шчырая размова пакінула добрыя ўражанні ад сустрэчы з сапраўднай класікай беларускага паэтычнага слова.
Текст: библиотекарь 2 категории Гананайко Л. В.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно