2 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства
ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2023. У 2023 годзе на конкурс было пададзена
68 кніжных праектаў. Пасля вывучэння іх экспертнай камісіяй на разгляд журы ўнесены
46 твораў, як ужо вядомых, так і маладых аўтараў. З іх толькі
6 вызначаны пераможцамі.
Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі — «Дыядэмная споведзь» Соф'і Шах.
Лепшы твор прозы — «Па веры вашай…» Уладзіміра Гаўрыловіча.
Лепшы твор публіцыстыкі — «Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке» Уладзіміра Макарава.
Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства — «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» Аліны Сабуць.
Лепшы твор для дзяцей і юнацтва — «Пашка і сонечны праменьчык» Алены Стэльмах.
Лепшы дэбют — «Хлюпик и друг его Нюня» Алесі Прыходзька.Пісьменнікі Гомельшчыны годна прадставілі рэгіён на ХХХ Свяце беларускага пісьменства!
Сардэчна віншуе лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча і Соф’ю Мікалаеўну Шах з вялікай творчай перамогай. Шчыра жадаем вам творчага натхнення, новых кніг і удзячных чытачоў!
Віншуем!
Супрацоўнікі публічных бібліятэк Гомеля
скачать dle 10.4фильмы бесплатно