Напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Юрася Свіркі супрацоўнік дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 15 наведала вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Гомеля”. У рамках праекта “Без чытання няма ведаў” адбылася паэтычная гадзіна «Цудоўныя вершы і казкі Юрася Свіркі».
Школьнікі пазнаёміліся з некаторымі фактамі біяграфіі беларускага пісьменніка. Вучні даведаліся, што Юрась Свірка не толькі сам пісаў вершы і казкі, але і займаўся перакладамі на беларускую мову твораў аўтараў саюзных рэспублік, а таксама аўтараў, творчасць якіх вядома ў свеце: Аляксандра Пушкіна, Фёдара Цютчава, Афанасія Фета і іншых.
Увазе школьнікаў быў прапанаваны зборнік Юрася Свіркі для малодшых школьнікаў “Мурашыны стажок”. Удзельнікі мерапрыемства не толькі паслухалі некаторыя вершы з гэтага зборніка, але і паўдзельнічалі ў конкурсе на выразнае чытання вершаў: “Твая Беларусь”, “Францыск Скарына”, “На ўроку” і іншых.
Школьнікі адгадалі загадкі, а таксама паслухалі і абмяркавалі казкі “Вавёрчын урок” і “Чаму вярблюд азіраецца, калі п’е ваду”.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно