герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Казачны церам

16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №12 імя С.Маршака юныя чытачы пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча на мерапрыемстве "Казачны церам".

Казачны церам


Знаёмства адбылося ў межах цыкла мерапрыемстваў «Беларускія пісьменнікі – дзецям». Вучні 2 “Г” класа ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія” даведаліся, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік, дзе яму давялося працаваць, якія выпрабаванні выпалі на яго долю і як ён стаў пісьменнікам.

На працягу мерапрыемства вучні пазнаёміліся з вершамі “Усё зіма заснежыла”, “Лістапад”, “Адуванчык”, “Дванаццаць пасланцоў”, якія вучаць быць назіральным і бачыць красу роднай прыроды.

Больш падрабязна спыніліся на казках “У каго найлепш у хаце”, “Чорны кот”, “Ліса з магнітафонам” і абмеркавалі прачытанае. Каб было лягчэй успрымаць казкі, пагулялі ў “перакладчыкаў” і растлумачылі сэнс некаторых слоў, якія сустрэліся ў іх.

Казачны церам

Казачны церам
Казачны церам

Казачны церам
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 20.02.2023
Опубликовано: kovalchuk


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.