герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Рамантык з Люцынкі

4 лютага спаўняецца 215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, асветніка. Таленты яго былі шматгранныя: ён ставіў спектаклі, сам быў рэжысёрам, акцёрам, музыкантам, добра танцаваў і спяваў.

Творчасць Дуніна-Марцінкевіча магутна паўплывала на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, вызначыла яе характар, увагу да простага люду. Багатая літаратурная спадчына пісьменніка з’яўляецца не толькі своеасаблівым мастацкім летапісам тагачаснага жыцця, але і яскравым адлюстраваннем шляху ўсёй беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Таямніцам біяграфіі і творчаму шляху В.Дуніна-Марцінкевіча прысвечана мноства манаграфій, навуковых артыкулаў, мастацкіх твораў.

Да юбілея пісьменніка бібліятэка-філіял №1 імя І.П. Мележа падрыхтавала віртуальную выставу “Рамантык з Люцынкі”.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 3.02.2023
Опубликовано: kovalchuk


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.