Дзяцінства немагчыма ўявіць без казак, а зіму без цудаў! Таму цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна запрасіла дзяцей на зімовыя чытанні ў рамках праекта “Алесіны казкі”. Чытаць хлопчыкам і дзяўчынкам будзе прыгажуня Алеся, якая завітала к нам з чароўнага лесу.
У другім зімовым выпуску Алеся прачытае вам казку Таццяны Мушынскай "Дзень добры, Снегавічок!"