герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Да людзей з любоўю ідучы”

1 студзеня 2023 года гомельскаму пісьменніку Васілю Ткачову споўнілася б 75 год.

Драматург, празаік, журналіст. Выпускнік аддзялення журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту.

Майстар слова выдаў дваццаць восем кніг і семдзесят п’ес для дзяцей і дарослых, за якія з задавальненнем бяруцца рэжысёры тэатральных пляцовак не толькі Беларусі, але і іншых краін.

Васіль Юр’евіч пераклаў на беларускую мову творы вядомых аўтараў. П’есы М. Хейфеца, Л. Петрушэўскай, С. Злотнікава ў яго перакладзе пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа. Ён рэдактаваў літаратурныя зборнікі, узначальваў журы шматлікіх конкурсаў, а яшчэ заўсёды бліскуча жартаваў.

Добрае пачуцце гумару, асаблівы мастацкі погляд на рэчаіснасць, незгасаемае жаданне займацца любімай справай, якой быў адданы ўсё сваё жыццё – за гэта і многае іншае Васіля Ткачова паважаюць шматлікія паклоннікі яго творчасці.

Супрацоўнікамі бібліятэкі-філіяла № 1 імя І.П. Мележа падрыхтаваны інтэрактыўны бібліяграфічны плакат, прысвечаны памяці Васіля Ткачова.


скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 1.01.2023
Опубликовано: kovalchuk


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.