герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Жывая легенда Беларусі: Нясвіжскі замак”

Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл інфаграфікі “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі” аб сусветных помніках культурнай спадчыны Беларусі да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў СНД.

Нясвіжскі замак – комплекс, які размяшчаецца ў Мінскай вобласці, горадзе Нясвіж, на ўзгорку, у асяроддзі маляўнічых азёр.

Рамантыкам і аматарам гісторый пра рыцараў зусім не абавязкова адпраўляцца за свежымі ўражаннямі ў Заходнюю Еўропу: яркі прадстаўнік гэтай казачнай эпохі стаіўся зусім побач – на Беларусі.

Замак у Нясвіжы – унікальны помнік архітэктуры – быў закладзены ў XVI стагоддзі. Першапачаткова ён быў абарончым збудаваннем, прычым у той час адным з наймацнейшых. Належаў найвялікшаму роду кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага – Радзівілам, якія трымалі ў ім сваю асноўную армію.

Паступова з XIX стагоддзя замак стаў больш нагадваць палац і за сваю доўгую гісторыю абзавёўся легендамі і таямніцамі.

Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі інтэрактыўную інфаграфіку аб гісторыі гэтага помніка, націскайце на значкі, чытайце і пазнавайце больш.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 14.12.2022
Опубликовано: kovalchuk


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.