герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Якуб Колас: спадчына” і “Спяшайцеся з паэтам стрэцца”

3 лістапада спаўняецца 140 год з дня нараджэння волата беларускай літаратуры Якуба Коласа, якога чыталі і працягваюць чытаць пакаленнямі.

Імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа добра вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моў свету. Разам з Янкай Купалай ён стаяў каля вытокаў сучаснай беларускай мовы.

Народны пясняр Беларусі ўпісаў сваёй творчасцю выдатную старонку ў гісторыю беларускай літаратуры, яго творы ілюструюць цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця. Усё яго жыццё і дзейнасць працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі.

Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 7 падрыхтавалі віртуальную выставу «Якуб Колас: спадчына».



Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі-філіяла №15 падрыхтавалі анлайн-віктарыну “Спяшайцеся з паэтам стрэцца” і прапануюць паўдзельнічаць у ёй кожнаму жадаючаму.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 3.11.2022
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.