Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл інфаграфікі “Маўклівыя сведкі нашай гісторыі” аб сусветных помніках культурнай спадчыны Беларусі да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў СНД.
Мірскі замак, закладзены на мяжы XV-XVI стагоддзяў, знаходзіцца ў невялікім беларускім горадзе Мір, у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Яшчэ паўстагоддзя таму Мірскі замак ляжаў у руінах, але ў канцы мінулага стагоддзя ён быў адрэстаўраваны, пасля чаго заслужана апынуўся ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як выдатны помнік Цэнтральна-Еўрапейскай Замкавай і палацавай архітэктуры. У кастрычніку 1992 года ў паўднёва-заходняй вежы прайшло адкрыццё першай музейнай экспазіцыі. У 2000 годзе Замкавы комплекс “Мір” трапіў у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зараз Мірскі замак – адзін з самых эфектных і папулярных турыстычных аб'ектаў у Беларусі. Былая цытадэль і рэзідэнцыя літоўскіх арыстакратаў нязменна ўражвае падарожнікаў сваім гарманічным і цэласным абліччам, нягледзячы на тое, што ў яе архітэктуры перапляліся элементы дойлідства позняй готыкі, эпохі Рэнесансу, барока. Мірскі замак поўны чароўных куткоў, дзе ўзноўлена атмасфера мінулых стагоддзяў.
Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі інтэрактыўную інфаграфіку аб гісторыі гэтага помніка, націскайце на значкі, чытайце і пазнавайце больш.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно