Кожны год сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў. Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку.
Дваццаць дзевяты па ліку Дзень беларускага пісьменства праводзіўся сёлета ў Добрушы – на радзіме Івана Шамякіна, аднаго з класікаў беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі.
Два дні свята былі напоўнены разнапланавымі і цікавымі падзеямі.
У скверы на праспекце Міра госці свята пабывалі на тэматычных літаратурных падворках ”Гомельшчына літаратурная“, дзе адбыліся прэзентацыі лепшых праектаў бібліятэк.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна прадставіла
бібліятэчную пляцоўку «Музей аўтографа».
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі візітку бібліятэкі, якая знаёміла гасцей фестываля з гісторыяй стварэння і калекцыяй літаратурных аўтографаў Музея аўтографа ЦГБ імя А.І. Герцэна.
У інтэрактыўнай праграме можна было пазнаёміцца з электроннай базай даных Музея аўтографа праз выкарыстанне QR-кода.
Карысталася вялікай папулярнасцю гульня «QR-код літаратара». Трэба было назваць аўтара па загалоўку кнігі, прапанаванай на паштоўцы, і назваць, колькі кніг гэтага аўтара з аўтографам ёсць у Музеі аўтографа.
У гульні «QR-квэст» трэба было прачытаць цытату або назву кнігі літаратара па прапанаваных QR-кодах.
«Дакладна ці не» – так называлася гульня, дзе трэба было вызначыць, рэальны ці выдуманы факт з біяграфіі літаратара.
І вядома ж, аўтограф-сесія. У спецыяльным альбоме “Дзень беларускага пісьменства-2022” пісьменнікам і паэтам, а таксама вядомым гасцям, якія прысутнічалі на свяце, бібліятэкары прапаноўвалі пакінуць свой аўтограф.
Бібліятэчная пляцоўка цэнтральнай горадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна карысталася вялікім попытом, як фотозона. Удзельнікамі і гасцямі Дня беларускага пісьменства на нашай пляцоўцы на памяць было зроблена вельмі шмат фота.
Да новых сустрэч!
скачать dle 10.4фильмы бесплатно