Віртуальную выставу да 90-годдзя з дня нараджэння Адама Мальдзіса, літаратуразнаўцы, крытыка, празаіка, публіцыста, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіала №2.
Хлопец з сялянскай сям'і вёскі Расолы на Астравеччыне сапраўды адкрыў не адну зорку ў беларускай гісторыі. Выдаў некалькі дзясяткаў кніг. Стаў дырэктарам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кіраўніком аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі... У 1990 годзе ў якасці члена дэлегацыі БССР узяў ўдзел у рабоце 45-й сесіі ААН... Атрымаў Дзяржаўную прэмію за даследаванні па гісторыі беларускай літаратуры, ордэн Францыска Скарыны... Немагчыма пералічыць усе ўзнагароды, пасады і працы чалавека-эпохі...
З усяго яго плёну паўстае зусім іншая Беларусь – якой можна ганарыцца, з багатым гістарычным мінулым, з цэлым пантэонам герояў і неацэннымі скарбамі...
скачать dle 10.4фильмы бесплатно